Вы тут

Георгій Калдун узяў «серабро» тэлепраекту X Factor


Дзясяты сезон папулярнага ўкраінскага вакальнага шоу фінішаваў у суботу 28 снежня. У гледачоў быў тыдзень на тое, каб падтрымаць сваіх прэтэндэнтаў: беларускага спевака Георгія Калдуна, які выступаў у катэгорыі «30+», і Эліны Івашчанка з катэгорыі «Дзяўчаты». У выніку перамогу ў суперфінале атрымала 17-гадовая Эліна Івашчанка, а беларус заняў другую прыступку.


У канцэрце, прысвечаным 10-годдзю аднаго з самых папулярных ва Украіне тэлешоу, узялі ўдзел яго былыя выпускнікі і самыя яркія ўкраінскія артысты: Ціна Караль, Манацік, ALEKSEEV, Джамала, Верка Сярдзючка, «Антитіла», Alexander Krivoshapko, Pianoбой.

Нагадаем, удзел у кастынгах вакальнага конкурсу штогод бяруць тысячы прэтэндэнтаў, усяго каля 100 з іх трапляюць у трэніровачны лагер для ўдзельнікаў і толькі 12, якіх абралі сваімі падапечнымі вопытныя настаўнікі, працягваюць барацьбу ў прамых эфіры. Прыкладам, сёлета ў шоу трапіла яшчэ адна беларуска — Вольга Шыманская (Napoli), аднак да этапу прамых эфіраў яна не дайшла. Найлепшы вынік сярод беларускіх выканаўцаў маюць Георгій Калдун і Яўген Літвінковіч, якія ў 2019-м і 2013-м дайшлі да суперфіналу і спыніліся ў кроку ад перамогі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота xfactor.stb.ua

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.