Вы тут

Па слядах здзяйсненняў


Міжнародны конкурс праектаў і ініцыятыў «75 спраў для Перамогі» прэзентаваны падчас пашыранай нарады Прэзідыума Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Заяўкі прымаюцца да 5 красавіка 2020 года, а вынікі будуць падведзены 9 мая. Конкурс, які аб’яднаў прадстаўнікоў грамадскасці не толькі краін СНД, але і далёкага замежжа, праходзіць пад эгідай Міжнароднага грамадскага аргкамітэта мерапрыемстваў да 75-годдзя Перамогі.


Да разгляду прымаюцца творы мастацтва, інфармацыйныя кампаніі і  акцыі (кнігі, кінастужкі, артыкулы, карціны, скульптуры, музычныя творы і інш.), падзеі ці шэраг падзей (канферэнцыі, круглыя сталы, выстаўкі, канцэрты, спаборніцтвы і інш.), навуковыя даследаванні і папулярызатарскія работы, спецыялізаваныя інтэрнэт-рэсурсы ці СМІ, камп’ютарныя праграмы для ПК ці смартфонаў і г. д.

— Праекты і ініцыятывы павінны спрыяць захаванню спадчыны Вялікай Перамогі. Важна, каб работы расказвалі пра канкрэтныя практычныя справы, а іх вынікі былі хаця б часткова рэалізаваныя, — зазначыў Аляксандр Альшэўскі, кіраўнік апарату Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы. — Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзяне краінудзельніц антыгітлераўскай кааліцыі і іншых дзяржаў, якія змагаліся з фашызмам ці пацярпелі ад яго, а таксама грамадскія аб’яднанні, творчыя саюзы, установы адукацыі.

Прэтэндэнты будуць сапернічаць у сямі намінацыях: «Урокі Нюрнбергскага працэсу» (недапушчэнне адраджэння фашызму і скажэння гісторыі барацьбы з ім), «Аб’яднаныя Нацыі» (умацаванне стасункаў з краінамісаюзніцамі па антыгітлераўскай кааліцыі), «Справа наша справядлівая» (захаванне духоўных каштоўнасцей, а таксама ўмацаванне міжнацыянальнага і міжрэлігійнага супрацоўніцтва), «Нашчадкі Перамогі» (выхаванне новага пакалення патрыётаў), «Вахта Памяці» (захаванне гістарычнай памяці, падтрымка ветэранаў), «Традыцыі подзвігу» (ушанаванне справы герояў), «На варце заваяванняў» (папулярызацыя дасягненняў тых, чыя праца звязана з гістарычнай спадчынай: ваеннаслужачых, дыпламатаў, педагогаў і інш.). Па выніках конкурсу атрымаюць узнагароды 75 праектаўпераможцаў. Дадаткова засноўваюцца 75 спецыяльных прызоў ад арганізацый-партнёраў. Пасля плануецца выданне падарачнага зборніка, прысвечанага лепшым праектам. Таксама выйдзе і дакументальны фільм.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?