Вы тут

300 метраў у глыбіню


Міжнародная група даследчыкаў выявіла на поўдні Кітая два гіганцкіх карстовых правалы і больш за дзесятак невялікіх вапняковых пячор, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Адкрыццё зрабіла група ў складзе 30 спелеолагаў з Кітая, Францыі і Бельгіі ў ходзе тыднёвай экспедыцыі на тэрыторыі павета Дунлань Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна. У прыватнасці, самы вялікі правал мае 300 метраў у глыбіню, і памер яго дна дасягае 250 метраў у даўжыню і 120 метраў у шырыню. Паводле ацэнак экспертаў, ён павінен увайсці ў лік 50 найбуйнейшых на нашай планеце карстовых правалаў.

Глыбіня найблізкага правалу, які вядомы сярод мясцовых жыхароў як «нунцый цянькэн», складае 295 м. Памер яго дна — 50 м у шырыню і 100 м у даўжыню. Па словах спелеолагаў, памеры трох іншых пячор з аналагічнай формай, што і ў правалаў, павінны быць дадаткова даследаваны.

Гіганцкія карставыя правалы сустракаюцца, галоўным чынам, у Кітаі, Мексіцы і Папуа-Новай Гвінеі. У 2001 годзе кітайскі геолаг Чжу Сюэвэнь прапанаваў увесці тэрмін «Цянькэн» для вызначэння карставай пячорнай сістэмы глыбінёй больш за 100 метраў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.