Вы тут

700 мільёнаў ровараў


Колькасць ровараў у Кітаі ўжо дасягнула амаль 400 мільёнаў, колькасць электраровараў — 300 млн. Па абодвух паказчыках Кітай займае першае месца ў свеце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як распавёў старшыня кіруючага савета Кітайскай веласіпеднай асацыяцыі Лю Сувэнь, цяпер за год у сярэднім вырабляецца больш за 30 млн электрычных ровараў на агульную суму звыш 100 млрд юаняў.

За першыя тры кварталы гэтага года вытворчасць электрычных ровараў вырасла на 20 працэнтаў, а прыбытак — на 17. «Хоць індустрыя вытворчасці ровараў не першарадная, яна займае асаблівае месца ў эканоміцы і грамадскім жыцці Кітая», — адзначыў Лю Сувэнь.

Прэв’ю: http://russian.cri.cn

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.