Вы тут

10 мільёнаў чалавек выведуць з беднасці


Як чакаецца, сёлета ў Кітаі з беднасці будуць выведзеныя больш за 10 мільёнаў чалавек. Пра гэта заявіў кіраўнік канцылярыі Кіруючай групы Дзяржсавета КНР па аказанні дапамогі ў развіцці бедных раёнаў Лю Юнфу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Звыш 95 працэнтаў маламаёмнага насельніцтва Кітая пазбавіцца ад беднасці і больш за 90 працэнтаў бедных паветаў будзе выведзена з адпаведнай катэгорыі да канца гэтага года, растлумачыў спецыяліст. Неабходна прыкладаць усямерныя намаганні для забеспячэння дасягнення поўнай перамогі ў барацьбе c беднасцю ў будучым годзе, як запланавана, сказаў Лю Юнфу на нарадзе Кітайскага таварыства садзейнічання валанцёрскай дзейнасці па барацьбе з беднасцю. Паводле яго слоў, барацьба з беднасцю — гэта не толькі адказнасць ўрада, але і агульная задача ўсяго грамадства, у якую павінны быць актыўна ўцягнутыя, у прыватнасці, грамадскія арганізацыі.

Кітайскае таварыства садзейнічання валанцёрскай дзейнасці па барацьбе з беднасцю абавязалася дапамагчы прыкладна 300 тысяч зарэгістраваных хворых катарактай і 20 тысяч маламаёмных пацыентаў, якія пакутуюць ад анкілозіруючагага спандзіліта сярэдняй і цяжкай ступені цяжкасці, прайсці лячэнне ў 2020 годзе. Дадзенае таварыства было заснаванае ў 2016 годзе як дзяржаўная некамерцыйная грамадская арганізацыя.

Прэв’ю: globallookpress.com/

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.