Вы тут

28 млрд долараў на хатніх гадаванцаў


Жыхары кітайскіх гарадоў, па папярэдняй ацэнцы, выдаткавалі сёлета 202,4 млрд юаняў (каля 28,8 млрд долараў) на сабак і катоў, што на 18,5 працэнтаў больш, чым у папярэднім годзе. Такія дадзеныя прыводзяцца ў справаздачы, сумесна апублікаванай вэб-парталам Goumin. com і арганізатарамі выставы Pet Fair Asia, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Агульная колькасць сабак і катоў, якіх трымаюць жыхары кітайскіх гарадоў вырасла на 8,4 проц ад узроўню мінулага года і дасягнула амаль 100 млн, сведчыць даследаванне кітайскай галіны тавараў і паслуг для хатніх гадаванцаў. Адзначаецца, што асноўнымі спажыўцамі тавараў для хатніх жывёл сталі прадстаўнікі пакалення, народжанага ў 1990-х. Акрамя таго, працягнула рост доля ўладальнікаў з высокім прыбыткам і узроўнем адукацыі.

«Старэнне грамадства і меншая, чым раней, колькасць дзяцей ўваходзяць у лік асноўных прычын, па якіх усё больш жыхароў Кітая заводзяць хатніх гадаванцаў», — паведаміў Лю Сяася, генеральны дырэктар партала Goumin. com — анлайн-платформы, якая аб’ядноўвае больш за 19 млн аматараў хатніх гадаванцаў.

Рост даходаў таксама падахвочвае ўладальнікаў выдаткоўваць больш на тавары для сваіх пухнатых гадаванцаў. Паводле дадзеных дакладу Euromonitor International, уладальнікі хатніх жывёл у Кітаі не толькі выбіраюць для сваіх гадаванцаў корм вышэйшай катэгорыі якасці, але і купляюць больш тавараў для гігіены, адзення і мэблі для жывёл.

Euromonitor International прагназуе, што рынак тавараў для хатніх гадаванцаў у Кітаі будзе расці ў сярэднім на 18,2 працэнта штогод на працягу наступных пяці гадоў і зойме да 2024-га больш за 1/8 глабальнага рынку тавараў для хатніх жывёл.

Прэв’ю: union.travel.ru

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».