Вы тут

Песню бярыце з сабою. Зімовая казка


Аляксей Пысін (1920—1981) — выдатны беларускі паэт, перакладчык, дзіцячы пісьменнік, журналіст. Заслужаны работнік культуры БССР. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за кнігу вершаў «Твае далоні». Член Саюза пісьменнікаў СССР.

У час Вялікай Айчыннай вайны браў удзел у баях на Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. Быў двойчы паранены. Узнагароджаны медалямі.

Аўтар зборнікаў «Наш дзень», «Сіні ранак», «Сонечная паводка», «Мае мерыдыяны», зборнікаў вершаў для дзяцей «Матылёчкі-матылі», «Вясёлка над плёсам», «Кавылёк», кніг вершаў і паэм «Колькі сонцаў», «Аляксей, Дзяніс, Алёнка» і іншых.


Віншуем усіх аматараў беларускай паэзіі і песні з Новым годам і Калядамі!

Словы — Аляксей ПЫСІН, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.

Куплет 1:

Птушыныя гнёзды пад снегам заснулі,

Дрымотную пражу завеі прадуць.

А хочаш — зімой закукуюць зязюлі,

Мядовыя росы на дол упадуць.

Прыпеў:

Я сам пажадаў сёння гэткага раю.

На беразе казкі зімовай стаю;

Прыгожае імя тваё паўтараю,

Насустрач любоў выклікаю тваю.

Куплет 2:

Дыханнем качу тваё імя па снезе,

Качу, нібы сонца, па белых лясах;

І падымаюць галовы мядзведзі,

Што спалі ў мядова-малінавых снах.

Прыпеў.

Куплет 3:

Дыхніце, мядзведзі, на просінь,

што свеціцца, —

Замёрзлае неба ужо адтае;

Ступае Вялікая ваша Мядзведзіца

У светлы маліннік на сцежкі свае.

Прыпеў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.