Дваццаць разоў па дваццаць
Кожны дзень усміхацца.
Дваццаць разоў па дваццаць
З любымі абдымацца.
Дваццаць разоў па дваццаць
Скрусе не паддавацца.
Дваццаць разоў па дваццаць
Немачы не баяцца.
Дваццаць разоў па дваццаць
Марам усім здзяйсняцца,
А як пачнуць здзяйсняцца —
Дык зноў дваццаць па дваццаць!
Каб мір і лад у хаты,
Каб кожны дзень як свята,
Каб быў на дабро багаты
Новы 2020-ы!
Звяздоўцы — чытачам.
На прасторах яе вялікасці кнігі.