Вы тут

Крыты футбольны манеж у Магілёве і хірургічны корпус у Асіповічах адкрыліся напярэдадні Новага года


Напярэдадні Новага года ў Магілёўскай вобласці адбылося некалькі прыемных адкрыццяў.


У Магілёве на базе СДЮШАР № 7 з'явіўся крыты паветраапорны футбольны манеж. Гэта ўжо чацвёрты па ліку падобны аб'ект у Беларусі. У збудаванні падтрымліваецца мікраклімат, які дазваляе праводзіць трэніроўкі і гульні пры любым надвор'і. Паназіраць за паядынкамі змогуць адначасова 500 аматараў гэтай гульні. Менавіта на столькі месцаў разлічана глядацкая зона. Унікальнае спартыўнае збудаванне было ўзведзена ў максімальна сціслыя тэрміны — з верасня да снежня.

— Гэта вельмі добрая база для развіцця беларускага футбола, — адзначыў падчас адкрыцця старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. — Тут нашы футбалісты будуць адточваць сваё майстэрства. Хацелася б, каб сапраўдныя майстры, сапраўдныя футбалісты з Магілёўскай вобласці змаглі б умацаваць сілы каманды Рэспублікі Беларусь.

Леанід Заяц прыняў удзел у адкрыцці яшчэ аднаго знакавага аб'екта для Магілёўскай вобласці — хірургічнага корпуса Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. У яго будаўніцтва быў укладзены 31 мільён беларускіх рублёў. Новы будынак разлічаны на 60 ложкаў. Тут ёсць чатыры аперацыйныя, аснашчаныя сучасным абсталяваннем, аддзяленне гемадыялізу і кабінет камп'ютарнай тамаграфіі. У адкрыцці аб'екта прыняў удзел намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Барыс Андрасюк.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».