Вы тут

Абагравацца па-чыстаму


Кітай прасоўвае выкарыстанне больш чыстага паліва для зімовага ацяплення на поўначы краіны, дзе галоўнай крыніцай забруджвання атмасферы застаецца спальванне вугалю, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


З канца 2016 года КНР заахвочвае выкарыстанне прыроднага газу і электрычнасці як замену вугалю.  Краіна таксама спрыяла развіццю чыстай энергіі, а менавіта геатэрмальнай, сонечнай і ядзернай, каб забяспечыць нізкія выкіды і нізкае энергаспажыванне.

Экалагічна чыстыя крыніцы энергіі для зімовага ацяплення ў паўночнай частцы Кітая склалі 50,7 працэнта  да канца мінулага ацяпляльнага сезона, што на 12,5 працэнта  больш, чым ў 2016 годзе. Чакаецца, што доля чыстых крыніц энергіі для ацяплення зімой вырасце да 70 працэнтаў да 2021-га і заменіць 150 млн тон вугалю, паводле афіцыйнага плана.

Чыстае ацяпленне з'яўляецца ключавой мерай для паляпшэння якасці паветра ў рэгіёне Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй і ў раёнах, якія прымыкаюць да яго, што спрыяе зніжэнню канцэнтрацыі ўзважаных часціц PM 2,5 больш чым на адну трэць, сказаў Лю Юбінь, афіцыйны прадстаўнік Міністэрства экалогіі і навакольнага асяроддзя  КНР.

Прэв’ю: hightech.fm

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.