Вы тут

Харбінскі свет лёду і снегу


«Харбінскі свет лёду і снегу» — найбуйнейшы тэматычны зімовы парк Кітая — адкрыў свой 21-ы сезон, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн.


Парк знаходзіцца ў горадзе Харбін, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай). На агульнай плошчы ў 600 тысяч кв. метраў размешчана 21 пляцоўка са снежнымі і ледзянымі скульптурамі. На будаўніцтва парка пайшло 220 тыс кубаметраў лёду і снегу.

Па словах арганізатараў, у гэтым годзе парк прапануе больш за 20 інтэрактыўных забаўляльных праграм і стане месцам правядзення двух міжнародных конкурсаў ледзяной скульптуры. «Харбінскі свет лёду і снегу» быў створаны ў 1999 годзе. Кожную зіму на працягу прыкладна трох месяцаў тут праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы.

Лёд і снег сталі турыстычнай візітоўкай Харбіна, які называюць «усходняй Масквой» з-за будынкаў у рускім стылі, такіх як Сабор Святой Сафіі. За тры дні навагодніх святаў у 2018 годзе «Харбінскі свет лёду і снегу» прыняў больш 116 тысяч наведвальнікаў, прынёсшы даход у каля 30 млн юаняў (4,28 млн долараў). Сёлета вынікі апынуліся не горшымі.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.