Вы тут

Прыцягненне кіно


Паводле дадзеных платформы Beacon кітайскай кінакампаніі Alibaba Pictures Group, сукупныя касавыя зборы кінатэатраў Кітая летась перавысілі 60 млрд. юаняў і ўсталявалі новы рэкорд, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


 У Кітаі было прададзена звыш 1,6 млрд. квіткоў у кіно, сярэдняя цана на фільм склала 37 юаняў. У пяцёрку самых касавых карцін, якія выйшлі ў Кітаі, увайшлі «Нэчжа», «Блукаючая зямля», «Мсціўцы: Фінал», «Я і мая радзіма» і «Капітан Кітая».  У прыватнасці, мультфільм «Нэчжа» ўтрымліваў лідарства па касавых зборах, сабраўшы каля 5 млрд. юаняў. Акрамя гэтага, у першую дзясятку самых касавых фільмаў ўвайшлі 8 кінастужак айчыннай вытворчасці, агульныя касавыя зборы якіх склалі 22,648 млрд. юаняў.

У дакладзе Beacon таксама адзнааецца, што у 2019 годзе назіраліся станоўчая тэндэнцыя развіцця кітайскага рынку кінаіндустрыі, далейшае павелічэнне колькасці наведвальнікаў у кіно, а таксама рост укладаў гледачоў гарадоў 3-й і 4-й ліній у павышэнне касавых збораў кінафільмаў ў краіне.

Прэв’ю: furfur.me

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.