Вы тут

500-гадовыя яйкі выяўленыя ў грабніцы


У горадзе Гуан’ань, што ў правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) археолагі выявілі ў грабніцы посуд з рысам і яйкамі узростам больш за 500 гадоў.Аб гэтым паведаміла мясцовая ўстанова па ахове культурных рэліквій, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як паведаміла дырэктар музея горада Гуан’ань Тан Юньмэй, ёмістасць была знойдзена ў грабніцы часоў дынастыі Мін (1368-1644 гг.) у адной з турыстычных зон горада. Як стала вядома з эпітафіі, грабніца належыць памерламу ў 1501 годзе мясцоваму жыхару Ян Міну і яго двум жонкам.

Яйкі з непашкоджанай шкарлупінай, якія знаходзіліся ў пасудзіне, былі засыпаны рысам. Каменная грабніца была добра закрытая, яе канструкцыя спрыяла абароне ад вільгаці і карозіі, у прыватнасці дно драўляных трунаў было выкладзена пластом вапны таўшчынёй 2-5 см.

«Яйкам ўдалося захавацца дзякуючы дбайнай канструкцыі грабніцы, якая ўяўляла сабой герметычна закрытае памяшканне з пастаяннай тэмпературай і сталым узроўнем вільготнасці», — сказала эксперт.

Выяўленне яек у старажытных магільнях, якія захаваліся ў цэласці, здараецца вельмі рэдка ў Кітаі. У адным з нешматлікіх зарэгістраваных выпадкаў у сакавіку археолагі выявілі збан 2500-гадовай грабніцы ў правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай). Ён быў напоўнены яйкамі, з якіх толькі адно аказалася пабітым.

У 2015 годзе археолагі ў правінцыі Гуйчжоў на паўднёвым захадзе Кітая выявілі яйка ў адным пахаванні узростам больш за 2000 гадоў. Аднак шкарлупіна трэснула пры дакрананні да яе шчотачкай для ачысткі.

Гісторыкі да гэтага часу абмяркоўваюць культурную канатацыю змшчэння яек у грабніцы. Паводле адной з версій, гэта сімвалізуе бесперапыннасць жыцця дзякуючы шматлікім нашчадкам, а іншыя мяркуюць, што ўладальнікі магільняў, можа быць, проста любілі есці яйкі пры жыцці.

Па словах Тан Юньмэй, нядаўна выяўлены посуд з яйкамі ўжо запячатаны для правядзення далейшых лабараторных аналізаў з выкарыстаннем інфраструктурных прамянёў, каб пацвердзіць іх колькасць і стан без нанясення шкоды знаходцы.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.