Вы тут

Знойдзены наскальныя малюнкі


Два наскальных малюнкі, на якіх адлюстраваныя людзі, і больш за 100 малюнкаў, на якіх — вежы, выяўленыя ў басейне ракі Тунцянь, што ў правінцыі Цынхай (Паўночна-Заходні Кітай). Пра гэта заявілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Малюнкі, узрост якіх пакуль не вызначаны археолагамі, высечаныя на гары, якая знаходзіцца прыкладна ў 600 метрах ад ракі Тунцянь, у раёне вытокаў ракі Янцзы ў Юйшу-тыбецкай аўтаномнай акрузе. Выявы людзей маюць круглую форму з дыяметрам у 35-40 сантыметраў.

«Упершыню за апошнія пяць гадоў у гэтым раёне знойдзены наскальныя малюнкі, на якіх чалавечыя твары», — адзначыў кіраўнік Юйшускага культурна-гістарычнага даследчага інстытута Джамян Ані.

Ён перакананы, што новая знаходка дапаможа спецыялістам у вывучэнні гісторыі, мастацтва, культуры і веравызнання людзей, якія жылі ў старажытныя часы на тэрыторыі Цынхай-Тыбецкага нагор’я.

На дадзены момант у басейне ракі Тунцянь выяўлена 59 месцаў з наскальнымі малюнкамі, на якіх, акрамя чалавечых фігур, таксама адлюстраваны транспартныя сродкі, жывёлы і розныя сімвалы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.