Вы тут

Уначы на Раство будзе ўпэўнены мінус, а ўдзень усё роўна плюс


Першыя дні новага года выдаліся адносна цёплыя, калі месцамі ў нас былі кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У найбліжэйшыя дні характар надвор'я не зменіцца, а ў ноч на 7 студзеня ўзмоцняцца маразы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У нядзелю ўмовы надвор'я ў нашай краіне сапсуюцца. У гэты дзень, пад уплывам франтальных раздзелаў уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі Беларусі, удзень месцамі, пераважна па ўсходзе, пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, які будзе суправаджацца парывістым ветрам і слабай завеяй. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла.

Хваля холаду прыйдзе да нас ужо ў панядзелак. Уначы ў вобласці павышанага ціску будзе ў асноўным без ападкаў, толькі па паўночным захадзе чакаецца кароткачасовы снег. Раніцай і ўдзень чарговая сістэма франтоў абумовіць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі магчымы слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да мінус 9 градусаў, пры праясненнях паветра астудзіцца да 12 марозу. Удзень будзе ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла.

Холадна — і на Раство. У гэтыя суткі ўначы месцамі, а ўдзень пераважна па заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, пры праясненнях — да 9 марозу. А вось удзень будзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у сераду ўмовы надвор'я будуць вызначаць франтальныя раздзелы і паветраныя масы атлантычнага паходжання. Таму адразу стане цяплей. Уначы месцамі, а ўдзень пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Чакаецца слабы туман, уначы і раніцай слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Удзень прагназуецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да плюс 1 градуса, удзень — ад нуля да 5 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Падмарозіць, але ненадоўга

Выбар рэдакцыі

Сацыяльная падтрымка

Каму і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?

Каму і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?

Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.