Вы тут

Міністрам эканомікі прызначаны Аляксандр Чарвякоў


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка далажыў Аляксандру Лукашэнку, што на пасаду разглядалася некалькі кандыдатур, дэталёва вывучаліся тры.


Пасада міністра заставалася вакантнай пасля прызначэння Дзмітрыя Крутога першым віцэ-прэм’ерам. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка далажыў Аляксандру Лукашэнку, што на пасаду разглядалася некалькі кандыдатур, дэталёва вывучаліся тры. У выніку прыйшлі да высновы, што найбольш годны кандыдат — Аляксандр Чарвякоў, які дагэтуль займаў пасаду першага намесніка міністра эканомікі.

«У міністра эканомікі мусіць быць не толькі свежы, але і альтэрнатыўны погляд на многія рэчы... Гэта не проста цэнтральная пасада ва ўрадзе — нам трэба самым сур’ёзным чынам арганізаваць працу міністэрства эканомікі так, каб быў добры экспертны погляд і добрыя праекты нарматыўных актаў для развіцця нашай эканомікі. Аналіз павінен быць сур’ёзны», — абазначыў сваю пазіцыю Прэзідэнт.

Як паведаміў журналістам новы кіраўнік ведамства, сярод ключавых задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы перад міністэрствам, — узровень кадраў, якасць працы дзяржсектара і эфектыўнасць працы прадпрыемстваў на мікраўзроўні, зніжэнне прыступнасці эканомікі ад знешніх шокаў.

«У Міністэрства эканомікі і інстытута (Аляксандр Чарвякоў узначальваў Навукова-даследчы эканамічны інстытут Мінэканомікі. — «Звязда») заўсёды быў альтэрнатыўны погляд на развіццё эканомікі, таму ў гэтым дачыненні мы гатовыя даваць розныя альтэрнатыўныя сцэнарыі развіцця эканомікі і казаць тыя прагнозы, якія, можа, камусьці будзе і не зусім зручна слухаць. Але трэба казаць праўду», — выказаў упэўненасць спікер.

Магчымасці для ўстойлівага развіцця эканомікі (асабліва ў сённяшняй нестабільнай сітуацыі ў пастаўках энергарэсурсаў) новы міністр бачыць у рэсурсах, якія дагэтуль цалкам не задзейнічаныя.

«Прайшла мадэрнізацыя, многія заводы яе завяршаюць, таму ў дадзеным кірунку мы мусім атрымаць высокую аддачу. Другое, сёння ёсць сектары эканомікі з высокім патэнцыялам — сфера паслуг, ІТ-сектар, біятэхналогіі, фарміндустрыя. Гэтыя кірункі нам трэба максімальна задзейнічаць. І трэцяе — трэба заўсёды шукаць альтэрнатыўныя крыніцы пастаўкі сыравіны. І вельмі важна, канешне, выкарыстоўваць наш чалавечы патэнцыял. Гэты рэсурс мы таксама не да канца выкарыстоўваем», — мяркуе Аляксандр Чарвякоў.

На яго думку, калі ўсе гэтыя кірункі рэалізаваць, эканоміка будзе дастаткова ўстойлівай да знешніх шокаў.

«У сярэднетэрміновай перспектыве для нас важныя сярэднегадавыя тэмпы росту эканомікі парадку 104 працэнтаў штогод. І ў 2025 годзе мы мусім дасягнуць узроўню ВУП парадку ста мільярдаў долараў. Гэта той узровень, які з’яўляецца бяспечным, каб насельніцтва магло атрымліваць той узровень заработнай платы, пры якім не трэба выязджаць на працу ў іншыя краіны», — акрэсліў перспектывы кіраўнік ведамства.

Калі максімальна задзейнічаць усе рэсурсы ў эканоміцы, гэтая задача можа быць выканана, сказаў журналістам новы міністр.

Варвара МАРОЗАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.