Вы тут

У Мінску адкрыўся VI калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»


Сёлета фестываль, які па традыцыі збірае ўзімку майстроў і аматараў, акцёраў і гледачоў батлеечнага і лялечнага мастацтва, стаў часткай праваслаўнага фэсту «Калядная радасць» і перабраўся з утульных, але аддаленых сценаў Свята-Елісавецінскага манастыра бліжэй да публікі — у Палац мастацтваў.


Пэўныя змены адбыліся і ў канцэпцыі фестывалю — цяпер у ім бяруць удзел толькі беларускія тэатры, сярод якіх ёсць дзіцячыя, студэнцкія, інтэрнатаўскія, манастырскія і нават сямейны. Налета, магчыма, праграма зноў стане міжнароднай. А вось дэвіз і асноўная ідэя ўсе гады застаюцца нязменнымі: «З лялькай да Бога».

«Наш фестываль, як і дзіця, прыкладна ў год стаў на ногі, у два-тры — загаварыў, у пяць — склікаў на першы юбілей мноства гасцей, а цяпер, у шэсць гадоў, пайшоў у школу, — ці то жартам, ці то ўсур’ёз тлумачыць мастацкі кіраўнік «Нябёсаў» акцёр Рускага тэатра Аляксандр Ждановіч. Мэта фестывалю — не толькі развіваць батлеечнае мастацтва, якое адраджаецца і набывае ўсё новых маленькіх і дарослых прыхільнікаў, але таксама дарыць радасць тым, каму лёс адмерыў шмат выпрабаванняў. Таму штогод у межах дабрачыннай акцыі «Святло душы — дабрадзейнасць» удзельнікі «Нябёсаў» даюць дадатковыя прадстаўленні для насельнікаў псіханеўралагічных інтэрнатаў і дамоў састарэлых, пацыентаў шпіталяў.

Цягам двух дзён наведвальнікі сталічнага Палацу мастацтваў змогуць убачыць амаль паўтара дзясяткі спектакляў і наведаць шэраг калядных майстар-класаў. У конкурснай праграме бяруць удзел 9 калектываў з Мінска, Віцебска, Брэста, Міра, Ракава, а таксама з вёскі Стойлы Пружанскага раёна (сямейны тэатр Ларысы і Аляксандра Быцко ў падтрымку малой радзімы дае прадстаўленні на заходнепалескім дыялекце). Дыпломы пераможцам, якіх вызначыць прафесійнае журы, будуць уручаны ўжо заўтра, 5 студзеня. А фестываль працягне сваю работу яшчэ 10–11 студзеня падчас «Школы батлейкі», на заняткі якой запрошаныя майстры-лялечнікі, рэжысёры і кіраўнікі тэатраў, а таксама аматары, якія хочуць бліжэй пазнаёміцца са старажытным відам мастацтва — адначасова простым і глыбокім...

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.