Вы тут

У Пекіне адкрываецца кніжны кірмаш


ХХХІІІ Пекінскі кніжны кірмаш пройдзе з 9 па 11 студзеня ў Кітайскім міжнародным выставачным цэнтры, перадае "«Жэньмінь жыбаа» анлайн".


На кірмашы будуць прадстаўлены публікацыі, прысвечаныя такім тэмам, як 70-годдзе з дня ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, 40-гадовая гадавіна з пачатку правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці Кітая, а таксама мэтанакіраваная ліквідацыя беднасці.

Аргкамітэт мерапрыемства заявіў, што кніжны кірмаш, як чакаецца, стане ўніверсальнай сэрвіснай пляцоўкай для зносін і гандлю паміж выдаўцамі, дыстрыб’ютарамі і чытачамі. У рамках кніжнага кірмашу таксама будзе праведзены шэраг мерапрыемстваў, уключаючы семінары, прэзентацыі новых кніг і сустрэчы пісьменнікаў і чытачоў.

Кніжны кірмаш сумесна арганізаваны Кітайскай асацыяцыяй друку і Кітайскай асацыяцыяй распаўсюджвання кніг і перыядычных выданняў пад кіраўніцтвам аддзела прапаганды ЦК КПК.

Прэв’ю: https://polit.ru

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.