Вы тут

Кіраўнік урада вызначыў задачы для міністра эканомікі


Прэм'ер-міністр Сяргей Румас учора прадставіў супрацоўнікам Міністэрства эканомікі Аляксандра Чарвякова ў якасці кіраўніка ведамства. Дарэчы, Аляксандр Чарвякоў у ім асоба не новая: займаў пасады намесніка і першага намесніка міністра, удзельнічаў у распрацоўцы надзвычай важнага дакумента — Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года.


Асноўная задача, якую паставіў Сяргей Румас перад міністрам, — дасягнуць да канца будучай пяцігодкі ВУП 100 мільярдаў долараў ЗША. Але лічбы росту эканомікі павінны быць падмацаваны канкрэтнымі праектамі, экспартам, інвестыцыямі.

Аляксандр Чарвякоў асабіста курыраваў падрыхтоўку ўказа аб развіцці Аршаншчыны. Цяпер на яго будзе ўкладзена адказнасць за развіццё ўсёй рэгіянальнай палітыкі краіны.

«Нам усім трэба будзе рыхтавацца, глядзець, дзе прыкласці намаганні, каб нормы гэтага прагрэсіўнага ўказа былі выкананыя», — нагадаў Сяргей Румас пра нараду ў Прэзідэнта па Аршанскім раёне, якая мае адбыцца ў канцы студзеня.

Па словах прэм'ер-міністра, за час працы на розных пасадах у міністэрстве Аляксандру Чарвякову ўдалося пазнаёміцца з работай на ўсіх узроўнях эканомікі. На макраўзроўні — калі працаваў у Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Мінэканомікі, на мікраўзроўні — на пасадах намесніка і першага намесніка міністра. Менавіта апошняму кірунку патрабуецца асаблівая ўвага.

Вектар для развіцця — і сфера паслуг. «Тут мы можам малымі капіталаўкладаннямі і намаганнямі адразу дасягаць хуткага росту. Таму вельмі важна Мінэканомікі пабудаваць работу з усімі галіновымі міністэрствамі, якія адказваюць за сектар паслуг, каб мы аднолькава разумелі і разам вырашалі гэтую задачу», — перадае словы Сяргея Румаса БелТА.

І канешне, неабходна не забываць і пра міжнароднае супрацоўніцтва — з Расіяй, краінамі ЕАЭС і СНД.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?