У адпаведнасці з пунктам 9 Палажэння аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 300 «Аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь», з мэтай шырокага азнаямлення грамадскасці прадстаўляецца інфармацыя аб работах і аўтарскіх калектывах, якія дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2020 года.
Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2020 года дапушчаны наступныя работы і аўтарскія калектывы:
ГАЛАВАТЫ Іван Іванавіч, ПЯТРОЎСКІ Андрэй Бары савіч, БАРБІКАЎ Дзмітрый Уладзіміравіч, КАНАПЛЯНІК Аляксандр Іванавіч, ДОЎНАР Дзмітрый Мікалаевіч, МІ- ХАЛЕНЯ Вячаслаў Дзмітрыевіч. Работа «Інавацыйныя тэх налогіі распрацоўкі радовішчаў калійных солей, развіццё высокатэхналагічных і навукаёмістых вытворчасцей і стварэн не сучаснай імпартазамяшчальнай высокапрадукцыйнай тэхнікі для іх здабычы і перапрацоўкі». Вылучана адкрытым акцыянерным таварыствам «Беларуськалій». Прадстаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі;
ВЯГЕРА Іван Іванавіч, ПОБАЛЬ Ігар Леанідавіч, БАСЯ- КОЎ Міхаіл Нічыпаравіч, ЗАЛЕСКІ Віталій Генадзьевіч, КАВАЛЕЎСКІ Барыс Віктаравіч, СЦЯПУК Алег Георгіевіч. Цыкл работ «Распрацоўка высокаэнергетычных умацавальных і зварачных тэхналогій і арганізацыя вытворчасці экспартна-арыентаванага прамысловага абсталявання». Вылучаны дзяржаўнай навуковай установай «Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Прадстаўлены Нацы янальнай акадэміяй навук Беларусі;
ПАРХОМЧЫК Пётр Аляксандравіч, ІЛЬЮШЧАНКА Аляксандр Фёдаравіч, РУДЫ Віктар Віктаравіч, ДЭВОЙ- НА Алег Георгіевіч, ЖАРСКІ Уладзімір Уладзіміравіч, КАШЭЎСКІ Яўгеній Пятровіч. Работа «Стварэнне і ўкараненне лазернай тэхнікі і тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў для па вышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі машынабудавання». Вылучана адкрытым акцыянерным таварыствам «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелАЗ-ХОЛДЫНГ». Прадстаўлена Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь;
СУКОНКА Алег Рыгоравіч, КРАСНЫ Сяргей Анатольевіч, АЛЕЙНІКАВА Вольга Вітальеўна, КАХНЮК Віктар Ціханавіч, МАЛЬКЕВІЧ Віктар Ціханавіч, ПАЛЯКОЎ Сяргей Львовіч. Цыкл работ «Новыя метады дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў у дарослых і дзяцей». Вылучаны дзяржаўнай установай «Рэспубліканскі навуко ва-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава». Прадстаўлены Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
ЛАПА Віталій Вітальевіч, ЦЫГАНАЎ Аляксандр Рыммавіч, ПІРАГОЎСКАЯ Галіна Уладзіміраўна, ЧАРНЯКОЎ Дзмітрый Уладзіміравіч, ДАРМЕШКІН Алег Барысавіч. Работа «Распрацоўка, вытворчасць і прымяненне новых форм комплексных мінеральных угнаенняў у Рэспубліцы Беларусь». Вылучана рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі». Прадстаўлена Нацыяналь най акадэміяй навук Беларусі;
ПРЫВАЛАЎ Фёдар Іванавіч, ГРЫБ Станіслаў Іванавіч, КАЗЛОЎСКАЯ Зоя Аркадзьеўна, КІЛЬЧЭЎСКІ Аляксандр Уладзіміравіч, КАВАЛЕВІЧ Аляксандр Іванавіч, РАШЭТНІКАЎ Уладзімір Мікалаевіч. Работа «Стварэнне і выкары станне фонду генетычных рэсурсаў раслін Беларусі — асновы харчовай і біялагічнай бяспекі». Вылучана рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Навукова-практычны цэнтр На цыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве». Прадстаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі;
БАКАВЕЦ Мікалай Уладзіміравіч, ДЛУГУНОВІЧ Вя часлаў Андрэевіч, ЖАГОРА Мікалай Адамавіч, ІСАЕВІЧ Анатоль Уладзіміравіч, НІКАНЕНКА Сяргей Віктаравіч, ТАРАСАВА Вольга Барысаўна. Работа «Стварэнне нацыянальнай сістэмы метралагічнага забеспячэння Рэспублікі Беларусь у галіне лазернай тэхнікі і оптыкі». Вылучана дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Прадстаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі;
ЖУРАЎСКІ Аркадзій Іосіфавіч (пасмяротна), БУЛЫКА Аляксандр Мікалаевіч, КРАМКО Іван Ігнатавіч (пасмяротна), МЯСНІКОВА Валянціна Уладзіміраўна, ФЕДАРЭНКА Ганна Уладзіміраўна. Работа «Лексікаграфічнае апісанне слоў нага фонду беларускай мовы XIV—XVIII стст. (“Гістарычны слоўнік беларускай мовы” ў 37 выпусках)». Вылучана дзяржаў най навуковай установай «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Прадстаўлена Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе на саісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2020 года дапушчаны наступныя аўтары і творчыя калектывы:
КУЗНЯЦОЎ Вячаслаў Уладзіміравіч, ДУДАРАЎ Аляксей Ануфрыевіч, ТРАЯН Юрый Антонавіч, ЯРОМКІНА Ірына Уладзіміраўна, КРАЎЧАНКА Антон Яўгеньевіч, КАВАЛЁЎ Юрый Андрэевіч. За работу «Балет В. Кузняцова “Вітаўт”. Харэаграфія і пастаноўка Ю. Траяна». Вылучаны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установай «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь» сумесна з ГА «Беларускі саюз тэатральных дзеячаў» і УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
КАЧАН Канстанцін Іванавіч. За серыю жывапісных ра бот «Радзімай зачараваны» (2004—2017 гг.). Вылучаны ўстановай «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
ЧАРГІНЕЦ Мікалай Іванавіч. За кнігі, якія садзейнічаюць умацаванню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму: раман-дылогія «Вам — задание» і «За секунду до выстрела» (1982—1983 гг.), аповесць «Приказ № 1» (2016 г.), раманы «Илоты безумия» (1995 г.), «Сыновья» (1989 г.), «Операция “Кровь”» (2013 г.). Вылучаны ГА «Саюз пісьменнікаў Белару сі». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
БАНДАРЭНКА Сяргей Афанасьевіч. За стварэнне твораў манументальнага мастацтва: рэльефнае пано «Песня пра зубра» для вестыбюля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2006), стэла «Трыумф» і Алея алімпійскай славы (культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна», 2009), конны помнік князю Альгерду (Віцебск, 2014), скульптурная кампазіцыя «Бела русь гасцінная» для палаца Незалежнасці (2015). Вылучаны ДУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
АЛЯКСЕЕЎ Аляксандр Аляксеевіч, ЛУКАШЭВІЧ Алег Вацлававіч. За мастацкі праект «Спадчына Беларусі». Вылучаны ГА «Беларускі фонд культуры». Прадстаўлены Міністэрст вам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
КАСЦЮЧЭНКА Канстанцін Аляксандравіч. За стварэнне манумента «Брама памяці» ў мемарыяле «Трасцянец» (2015). Вылучаны УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
ШАРКОЎ Анатоль Васільевіч, ХАРАШЭВІЧ Алена Іва наўна. За рэалізацыю праекта «Жыць і помніць» і публікацыю серыі кніг: «Жить и помнить: Советские воинские захоронения в Европе», «Последний приют солдата», «Ставка Верхов ного главнокомандующего Русской армией в годы Первой мировой войны в событиях и лицах», «Обелиски памяти Рус ской Императорской армии Первой мировой войны», «По следам Советско-польской войны». Вылучаны ДУ «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
КРАМАРЭНКА Віктар Уладзіміравіч. За стварэнне архітэктурнага праекта «Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны». Вылучаны прадпрыемствам «Творчая майстэрня архітэктара Крамарэнкі В.У.». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
ГАРЦУЕЎ Аляксандр Фёдаравіч. За стварэнне высокамастацкіх твораў сцэнічнага мастацтва: спектаклі «Не мой» (2010), «Тры Жызэлі» (2013), «Раскіданае гняздо» (2013), «Кар’ера доктара Рауса» (2017). Вылучаны дзяржаўнай установай «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі”». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
ЛІХАДЗЕДАЎ Уладзімір Аляксеевіч. За стварэнне гісторыка-асветніцкага праекта «У пошуках страчанага» (2004 г.). Вылучаны рэдакцыйна-выдавецкай установай «Выдавецкі дом “Звязда”». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Камітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, падка мітэт па Дзяржаўных прэміях у галіне навукі і тэхнікі, падкамітэт па Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры звяртаецца да кіраўнікоў арганізацый, устаноў, вышэйшых навучальных устаноў, прадпрыемстваў, органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў з просьбай прыняць удзел у абмеркаванні пералічаных работ і аўтарскіх калектываў.
Водзывы спецыялістаў, матэрыялы грамадскага абмеркавання, прапановы і заўвагі па работах, аўтарскіх калектывах і аўтарах прымаюцца да 15 верасня 2020 года на адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, сакратарыят Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь.
Тэл. / факс (017) 284-24-56, (017) 284-23-81.
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.
На прасторах яе вялікасці кнігі.