Цяперашні турнір пройдзе ў новым фармаце: яго прымаюць адразу тры краіны — Аўстрыя, Нарвегія і Швецыя. На групавым этапе беларусы будуць выступаць у аўстрыйскім Грацы, сапернікамі нашай каманды ў квартэце «А» стануць зборныя Харватыі, Чарнагорыі і Сербіі. У адрозненне ад мінулых чэмпіянатаў Еўропы, у асноўны раўнд сёлета выйдуць не тры, а толькі дзве зборныя.
«Трэнер ніколі не бывае задаволены сваёй камандай на 100 працэнтаў. Мяне вельмі парадавала падрыхтоўка ў снежні: каманда была сканцэнтраваная, — расказвае галоўны трэнер беларускай зборнай Юрый Шаўцоў. — Цяпер ёсць пытанні да нашай тактыкі, але гэта ўсё рабочыя моманты. Трэба працягваць працаваць і, у прынцыпе, настройвацца на гульні. Думаю, калі каманда будзе ўжо выступаць на чэмпіянаце Еўропы, там будзе іншы настрой, іншыя эмоцыі».
Адзначым: за апошнія 7 гадоў беларуская мужчынская зборная па гандболе толькі аднойчы прапусціла топ-турнір — мінулы чэмпіянат свету. Цяперашні чэмпіянат Еўропы таксама стане важны ў плане шанцаў трапіць на Алімпійскія гульні ў Токіа, дзе беларуская зборная не выступала яшчэ ніколі. Па выніках чэмпіянату Еўропы туды адбяруцца дзве найлепшыя каманды — дасягнуць такога поспеху, вядома, беларусам будзе вельмі складана, аднак падапечным Юрыя Шаўцова хопіць і дзявятага радка ў выніковай табліцы, каб трапіць у кваліфікацыю да Гульняў і ўжо там пазмагацца за пуцёўку на Алімпіяду. Месцы ў адборачным турніры сабе ўжо забяспечылі нарвежцы, іспанцы, французы, харваты, немцы і шведы.
Нагадаем, што на двух папярэдніх чэмпіянатах нашы хлопцы траплялі ў дзясятку.
Расклад матчаў зборнай Беларусі на папярэднім этапе:
Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ
Фота прэс-службы Беларускай федэрацыі гандбола
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».