Вы тут

25 студзеня ў Мінску стартуюць адукацыйныя бранчы


25 сту­дзе­ня ў Мін­ску стар­туе се­рыя пра­фе­сій­ных су­стрэч пе­да­го­гаў у не­фар­маль­най аб­ста­ноў­цы, ку­ды за­пра­ша­юц­ца не­абы­яка­выя на­стаў­ні­кі, якім ёсць што ска­заць.


Фота Ганны Занкавіч

Фота Ганны Занкавіч

 

"Ра­бі, ву­чы­ся, дзя­лі­ся з ін­шы­мі і змя­няй" — ме­на­ві­та так аха­рак­та­ры­за­ва­ла сут­насць ме­ра­пры­ем­ства адзін з яго ар­га­ні­за­та­раў, су­за­сна­валь­нік ака­дэ­міі крэ­а­тыў­ных тэх­на­ло­гій ІT Рrіnсеss і пры­ват­най шко­лы STЕАM, вы­клад­чык, біз­нес-кан­суль­тант і мен­тар Ва­лян­ці­на ЧЭ­КАН. — Га­тоў­насць да змен — ад­на з га­лоў­ных умоў пос­пе­ху транс­фар­ма­цыі аду­ка­цый­най сіс­тэ­мы. Га­тоў­насць у гэ­тым вы­пад­ку ра­зу­ме­ец­ца на­мі з двух па­зі­цый. Пер­шая — пе­да­гог ве­дае, як змя­ніць аду­ка­цый­ны пра­цэс і што для гэ­та­га трэ­ба ра­біць. Дру­гая — ён ва­ло­дае ін­стру­мен­та­мі: спо­са­ба­мі, пры­ёма­мі, тэх­на­ло­гі­я­мі... Га­тоў­насць да змен уклю­чае жа­дан­не асвой­ваць но­вае і рэа­лі­зоў­ваць яго на прак­ты­цы. Гэ­та, я ўпэў­не­на, аса­біс­ты вы­бар кож­на­га пе­да­го­га.

Праб­ле­ма­ты­ка пер­шай су­стрэ­чы, якая ад­бу­дзец­ца 25 сту­дзе­ня, — "Аду­ка­цый­ны пра­цэс у шко­ле: што мож­на бы­ло б зра­біць, ка­лі б мож­на бы­ло ра­біць усё?" 8 лю­та­га на аб­мер­ка­ван­не вы­но­сіц­ца тэ­ма "Ме­то­ды­кі і фі­ла­со­фія аду­ка­цый­на­га пра­цэ­су: ці ад­чу­ва­ем мы роз­ні­цу?". 22 лю­та­га ў цэнт­ры ўва­гі бу­дуць на­стаў­ніц­кая эты­ка, ры­зы­кі і вы­ра­шэн­не кан­флікт­ных сі­ту­а­цый. Ацэнь­ван­не і ма­ты­ва­цыю (ці мож­на па­ста­віць па­між імі знак роў­на­сці) пе­да­га­гіч­ная су­поль­насць аб­мяр­куе 14 са­ка­ві­ка.

"Мы вы­сту­па­ем у якас­ці ар­га­ні­за­та­раў аду­ка­цый­ных бран­чаў, іні­цы­я­та­раў дыс­ку­сій, але ў нас ня­ма га­то­вых ад­ка­заў на ўсе па­стаў­ле­ныя пы­тан­ні", — пад­крэс­лі­вае кі­раў­нік ІT-шко­лы Mуfrееdоm, ар­хі­тэк­тар аду­ка­цый­ных сіс­тэм, аду­ка­тар Яў­ген ЛУ­ФЕР­ЧЫК.

— Нель­га ся­дзець на мес­цы і ча­каць, па­куль ін­шы рэа­лі­зуе ідэю, якая на­ра­дзі­ла­ся ў ця­бе ў га­ла­ве. Якой бы дзі­вац­кай ні бы­ла дум­ка — дзя­лі­ся ёю і шу­кай ад­на­дум­цаў. Са­мае га­лоў­нае — гэ­та зра­зу­мець, што ты не адзі­но­кі і аба­вяз­ко­ва зной­дуц­ца лю­дзі, га­то­выя ця­бе пад­тры­маць, — раз­ва­жае Ва­лян­ці­на Чэ­кан. — На­шы аду­ка­цый­ныя бран­чы — шанц пад­рас­ці ў пра­фе­сій­ным пла­не праз ста­сун­кі з нось­бі­та­мі ці­ка­вых ідэй. Кож­ны ча­ла­век уні­каль­ны і мае каш­тоў­ны ба­гаж з ве­даў і во­пы­ту. Ву­чы­ся ад­да­ваць бес­ка­рыс­лі­ва — і ты змо­жаш атры­маць у ты­ся­чу ра­зоў больш!

Дзя­лі­ся чым-не­будзь. Гэ­та ня­праў­да, што та­бе ня­ма чым па­дзя­ліц­ца з ка­ле­га­мі. За­зір­ні ўнутр ся­бе і знай­дзі тое, што мо­жа быць ці­ка­ва хоць ад­на­му ча­ла­ве­ку на пла­не­це. А гэ­та ўжо зна­чыць, што ты зной­дзеш ты­ся­чы та­кіх жа, як сам. Ка­лі пе­ра­сту­піш це­раз страх за­стац­ца не­зра­зу­ме­лым, пе­рад та­бой ад­кры­юц­ца но­выя га­ры­зон­ты. А ка­лі твае ідэі ста­но­вяц­ца зда­быт­кам дзя­сят­каў і сот­няў ін­шых, яны на­бы­ва­юць зу­сім ін­шую фор­му, пе­ра­тва­ра­юц­ца з фан­та­зій у рэ­аль­ныя рэ­чы. Та­му, па­чуў­шы ад не­зна­ё­мых лю­дзей ад­га­лос­кі сва­іх ду­мак, не здзіў­ляй­ся, бо ты ўжо па­чаў змя­няць свет.

Для ўдзе­лу ў аду­ка­цый­ных бран­чах па­тра­бу­ец­ца па­пя­рэд­няя рэ­гіст­ра­цыя.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».