Вы тут

У Аршанскім раёне сёлета будзе дасягнута поўная забяспечанасць якаснай пітной вадой


Ён стане першым раёнам на Віцебшчыне, які дасягне гэтай мэты.


Як паведамляе БелТА са спасылкай на УП «Віцебскаблводаканал», цяпер у раёне гэты паказчык складае больш за 96 %. Сёлета на яго тэрыторыі плануецца ўвесці ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання ў населеных пунктах Якаўлевічы, Звёздная, Межава, Грышаны, Крапіўна, Заслонаўка, Задроўе і Стайкі, што дазволіць дасягнуць 100 %-га забеспячэння насельніцтва якаснай пітной вадой.

Работа па паляпшэнні якасці вады ахоплівае ўсе рэгіёны Віцебскай вобласці. Сёлета ў кожным раёне запланавана будаўніцтва ад адной да трох станцый абезжалезвання, усяго ж па выніках года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 43 такія аб'екты, што дасць магчымасць палепшыць якасць вады для 12,6 тысячы чалавек. На гэтыя мэты накіруюць каля 8,5 мільёна рублёў з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў.

Акрамя таго, сумесна з міжнароднымі кансультантамі пачалася падрыхтоўка тэндарнай дакументацыі для рэалізацыі інвестпраекта «Чыстая вада Віцебскай вобласці», праектнае пагадненне па якім у чэрвені 2019 года было падпісана паміж Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), Віцебскім аблвыканкамам і УП «Віцебскаблводаканал». У адпаведнасці з ім у вобласці да канца 2022 года прадугледжваецца будаўніцтва «пад ключ» 80 аб'ектаў водазабеспячэння, у тым ліку стварэнне станцый абезжалезвання невялікай прадукцыйнасці і правядзенне мадэрнізацыі існуючых сельскіх водазабораў. Інвестпраект цалкам адпавядае прыярытэтам падпраграмы «Чыстая вада» дзяржпраграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016—2020 гады. Аб'ём інвестыцый складзе 15,5 мільёна еўра.

У 2019 годзе ў Віцебскай вобласці было ўведзена ў строй 45 станцый абезжалезвання і рэканструявана адна ў вёсцы Фарынава Полацкага раёна, што дазволіла забяспечыць якаснай пітной вадой каля 15 тысяч жыхароў рэгіёна. У цэлым гэты паказчык на 1 студзеня 2020 года склаўся па вобласці на ўзроўні 94,8 %. Да канца года яго плануецца павялічыць да 96,3 %.

Фота Таццяны Ткачовай

Загаловак у газеце: Чыстая, празрыстая, смачная...

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.