Ранішняя праграма на тэлеканале АНТ з 14 студзеня выйдзе ў абноўленым фармаце. У «Нашай раніцы» зменяцца лакацыі, з'явяцца новыя рубрыкі і вядучы.
На АНТ адзначаюць, што не імкнуліся правесці рэбрэндынг, але каманда ранішняга эфіру ўвесь час вывучае вопыт замежных калег, каб ісці ў нагу з часам. Акцэнт на інфармацыйным стылі ранішняга вяшчання застанецца такім жа, а вось асноўныя здымачныя лакацыі зменяцца. З'явяцца таксама новыя рубрыкі. Так, напрыклад, вядучы Герман Цітоў будзе весці кулінарны праект, а для мам і дзетак алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер стане праводзіць урокі гімнастыкі. Не абмінулі ўвагай і мужчынскую аўдыторыю: для яе запускаюць новую рубрыку «На рыбалцы з Канстанцінам Сцепанцом. Запіскі влогера», дзе карэспандэнт «Нашых навін» будзе дзяліцца сваім хобі з беларусамі.
— Любая праграма — гэта жывы арганізм. І калі не змяняцца і не абнаўляцца, то можна хутка страціць тонус. У эпоху кліпавага мыслення, калі чалавек успрымае толькі кароткую інфармацыю, быць пачутымі аўдыторыяй можна толькі тады, калі сам прыслухоўваешся да яе, прапаноўваючы тэлевізійны прадукт на любы густ, узрост і здзіўляючы нечым новым, — зазначае дырэктар дырэкцыі ранішняга вяшчання ЗАТ «Другі нацыянальны канал» Таццяна Рудакоўская. — Чакае прыхільнікаў праекта і знаёмства з новым вядучым, а магчыма і двума. Аднак інтрыгу адносна таго, хто гэтыя людзі, пакуль адкрываць не стану. Уключайце праграму «Наша раніца» 14 студзеня ў 6.00, і самі ўсё ўбачыце».
Алена ДРАПКО
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.