Вы тут

Музею парламентарызму — быць!


Адзін з наведвальнікаў нагадаў, што 13 студзеня 1997 года адбылася першая сесія Савета Рэспублікі. Такім чынам, роўна праз два гады верхняй палаце парламента споўніцца чвэрць стагоддзя — прыгожая і важная наперадзе дата. З гэтай нагоды Аляксандр Вярцінскі, дарэчы, сам у мінулым парламентарый, дэпутат Вярхоўнага Савета, вырашыў асабіста прапанаваць старшыні Савета Рэспублікі план стварэння музея беларускага парламентарызму. Агучыў нават і тое, як можна знайсці пазабюджэтныя крыніцы фінансавання.


Фота БелТА.

Ідэя музея не толькі зацікавіла Наталлю Качанаву, але выклікала гарачую падтрымку і ўдзячнасць. «Мы абавязаны гэта зрабіць», — выказала яна ўпэўненасць. Ёсць час падумаць і над арганізацыйнымі пытаннямі, і над афармленнем цікавай, разнастайнай і ў пэўным сэнсе пераканаўчай экспазіцыі музея. Бо мінаюць гады, многае забываецца, а людзі, асабліва моладзь, павінны ведаць праўду пра развіццё парламентарызму ў суверэннай Беларусі.

Але аўтар «музейнай» ідэі ўсё ж быў нетыповы наведвальнік для гэтага дня прыёму. У асноўным людзі ішлі са сваімі вострымі жыццёвымі праблемамі і пытаннямі, вырашэнне якіх па розных прычынах, у тым ліку і з-за бюракратычных падыходаў мясцовых улад, зацягвалася, тармазілася. Усіх сваіх суразмоўцаў Наталля Качанава ўважліва выслухала, дала карысныя парады, узяла асобныя звароты пад асабісты кантроль.

Так, старшыню Савета Рэспублікі ўразіла сумная гісторыя мінчаніна, вымушанага пасля разводу з жонкай, пазбаўленай бацькоўскіх правоў, жыць з ёй пад адным дахам. Яе асацыяльныя паводзіны і ўчынкі, якія не адпавядаюць нормам і правілам паводзін людзей, грамадскай маралі, адмоўна ўплываюць на выхаванне двух дзяцей. Аднак раз'ехацца былыя муж і жонка не могуць — заканадаўства не дазваляе. Гэтая сітуацыя, на думку Наталлі Качанавай, сведчыць пра тое, што трэба ўносіць карэктывы ў Дэкрэт № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях».

Потым у размове з журналістамі яна сказала, што такая форма работы, як прыёмы грамадзян, апраўдала сабе. Зваротная сувязь павінна быць. Гэта, па словах спікера верхняй палаты парламента, дазваляе пачуць людзей, лепш бачыць іх праблемы, улічваць звароты грамадзян пры падрыхтоўцы законапраектаў, своечасова ўносіць змены ў дзеючыя законы, пры неабходнасці выходзіць з прапановамі на ўзровень Прэзідэнта. У цэлым прыёмы грамадзян дазваляюць ацаніць, як працуе заканадаўства на практыцы.

Леанід ТУГАРЫН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».