Знайшлі на поўдні Кітая.
Супрацоўнікі Інстытута культурных рэліквій і археалагічных даследаванняў Гуанчжоў праводзілі выратавальныя археалагічныя раскопкі старажытных пахаванняў на кургане Хэнчжыган на поўдні Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Знойдзена 57 магільняў, у тым ліку 11 — дынастыі Хань (202 г. да н. э.-220 г.), 13 магільняў дынастыі Цзынь і Паўднёвых дынастый (220-589 гг.), 2 грабніцы дынастыі Тан (618-907 гг.) і грабніца дынастыі Сун (960-1279 гг.). На месцы раскопак таксама было выяўлена амаль 500 культурных рэліквій, уключаючы гліняныя, бронзавыя і жалезныя вырабы, упрыгожванні з пацерак.
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.
На прасторах яе вялікасці кнігі.