Вы тут

Дзмітрый Крутой: Перагаворы наконт паставак нафты вядуцца практычна ў штодзённым рэжыме


Нейкіх новых нюансаў перагавораў з Расійскай Федэрацыяй наконт паставак нафты на сёння няма, паведаміў журналістам першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Дзмітрый Крутой.


Фота: БелТА.

«Мы па-ранейшаму прытрымліваемся пазіцыі, што ва ўмовах рэалізацыі падатковага манеўру і штогадовага павелічэння для Беларусі кошту нафты за кошт памяншэння мытнай пошліны плаціць прэмію расійскім нафтавым кампаніям у тым памеры, пра які мы дамаўляліся ў 2011 годзе, на сёння не мае ніякага сэнсу, — патлумачыў ён. — Гэта проста эканамічна немэтазгодна. Тое, што нашы партнёры не хочуць пакуль пасунуцца па памеры гэтай прэміі, акрамя кампаніі Міхаіла Гуцырыева, таксама зразумела. Такім чынам на сённяшні дзень ідзе перамоўны працэс».

Першы віцэ-прэм’ер заўважыў, што беларускі рынак досыць значны для Расіі, таму адмахнуцца ад яго цяжка. «Мы з’яўляемся буйным спажыўцом расійскай нафты. Прыкладна 10 працэнтаў расійскага экспарту нафты прыходзіцца на два нашы нафтаперапрацоўчыя заводы, — паведаміў ён. — Таму, канешне, перагаворы будуць працягвацца, і я спадзяюся, што рашэнне будзе знойдзена».

Што тычыцца пошуку альтэрнатыўных паставак, то яны таксама не спыненыя, дадаў Дзмітрый Крутой.

«Усе магчымыя варыянты, пра якія казаў Прэзідэнт, сёння знаходзяцца ў рабоце, — сказаў ён. — Абсалютна ўсе краіны. Мы разаслалі адпаведныя камерцыйныя прапановы, усе камерцыйныя службы нашых заводаў, Беларускай нафтавай кампаніі знаходзяцца на перагаворах практычна ў штодзённым рэжыме, і я думаю, што тут хутка мы таксама атрымаем альтэрнатыўныя варыянты».

У ліку магчымых альтэрнатыўных крыніц паставак нафты першы віцэ-прэм’ер назваў Украіну, Польшчу, Прыбалтыку, Казахстан, Азербайджан.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».