Вы тут

Як вырасціць пакаёвы агарод


Пакаёвы агарод

На кухонным падаконніку або на стале каля акна ў талерках ці іншых ёмістасцях канвеерам карысна прарошчваць ліставую гарчыцу, крэс-салату, радыску.

Выкарыстоўвайце порыстыя матэрыялы, змочаныя вадой, насыпце насенне. Субстрат павінен быць пастаянна вільготны. Талерку штодня паварочвайце на 180 °, каб расліны не выцягваліся. Зялёныя праросткі гатовыя праз 2-3 тыдні. Калі яны дасягнуць 5 см, зразайце іх нажніцамі.

Без дасвечвання выганяюць у чыгунах і скрынях на падаконніку зяленіва агародніны, не вельмі патрабавальнай да святла: сельдэрэю, пятрушкі, мангольду, буракоў, цыбулі шматгадовай і рэпчатай.

Цыбуліны папярэдне трэба намачыць, караняплоды падрэзаць па вышыні чыгуна і зрэз зверху прысыпаць крэйдай. Высаджвайце караняплоды і цыбуліны ўшчыльную ў гаршкі або скрыні.

Першыя два тыдні скрыні, пастаўленыя адна на адну, могуць стаяць у любым цёплым, цёмным месцы. Калі лісце пачне адрастаць, агародніну трэба пасунуць бліжэй да святла.

Першы раз паліваюць расліны, калі верхавінная пупышка кранецца ў рост. Далей робяць гэта па меры падсыхання глебы.

Да ўтварэння карэньчыкаў агародніна павінна знаходзіцца ў адноснай прахалодзе 14—16 °С, потым — пры пакаёвай тэмпературы (18—20 °С). Першую зеляніну зразаюць праз 25—30 дзён.


Зімовае лячэнне дрэў у садзе: што і як можна зрабіць?

Каб дрэвы пладаносіцлі і раслі доўгія гады, трэба гаіць у іх раны. Для чаго зіма — самы ўдалы час. Рабіць у садзе, акрамя гэтага, няма чаго, а на кронах няма лісця, што робіць добра прыкметнымі самыя невялікія раны.

Лячэнне звычайна заўсёды аднатыпнае: пошук раны, выдаленне адмерлых тканак, прамыванне раны растворам жалезнага купарвасу,
2-3 ст. лыжкі на 2 л вады. Потым чакаюць некалькі дзён, пакуль рана падсохне, і замазваюць садовым варам, падагрэтым у цёплым памяшканні. Або глінянай замазкай, якая складаецца з гліны, каравяку і меднага купарвасу. Увесну раны трэба будзе апрацаваць паўторна.

Садоўнікі ўносяць свае карэктывы. Так, пры пашкоджанні кары цытаспарозам стараюцца апрацаваць раны фармалінам для дэзынфекцыі. Гэта прыводзіць да адмірання часткі тканак і пагаршэння іх зарастання. Але праводзіць такое абеззаражванне ў выпадку магчымага распаўсюджвання інфекцыі неабходна. Паскорыць зарастанне невялікіх ран дапаможа перасадка кары з выдаленых пры абрэзцы галін.

Чым замазваць раны ад разломаў і задзіраў? Гатунак фарбы не мае значэння, абы ў яе склад не ўваходзіла ніякае мінеральнае масла — нафта, газа, бензін і да т. п. Так, фарба на аснове бензіну пранікае на 3-5 см углыб драўніны і выклікае адміранне. А што будзе пасля гэтага, здагадацца няцяжка. У найлепшым выпадку атрымаецца дупло.

Таму калі няма надзейнай фарбы і няма садовага вару, лепш выкарыстоўваць сумесь гліны, каравяку, попелу і меднага купарвасу.

Калі з'явіліся ў садзе дуплы, то гэта ўжо нядобра, але лячыць можна. Для чаго жалезным або драўляным скрабком зачышчаюць дупло ад адмерлых участкаў. Пасля чаго прамываюць растворам жалезнага купарвасу, засыпаюць шчэбнем і заліваюць цэментам. Работа нагадвае працу стаматолага. Але такая стаматалогія дазволіць значна падоўжыць жыццё галіны, а то і ўсяго дрэва.

Матэрыялы на аснове гліны і гною пры лячэнні дупла проціпаказаныя, бо паскараюць раскладанне прылеглых тканак. Цікава, што работу з дупламі вялі яшчэ ў старажытнасці і прыёмы практычна не змяніліся. Так, старажытныя грэкі і рымляне пасля зачысткі дупло абмазвалі хваёвай смалой, затым напаўнялі галькай і цэментавалі вапнай. Як бачым, мы сышлі ад іх зусім недалёка.

Ірына ТАМКОВІЧ

Загаловак у газеце: Крынічка

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.