Вы тут

У Гродзенскай вобласці ёсць праблемы з будаўніцтвам жылля


У КДК Гродзенскай вобласці звярнулі ўвагу на нізкія тэмпы ўводу ў эксплуатацыю жылых дамоў і парушэнні нарматыўных тэрмінаў

Напрыклад, толькі чатыры раёны выканалі гадавы план па будаўніцтве жылля. Самы нізкі паказчык па ўводзе ў эксплуатацыю квадратных метраў жылой плошчы — у Свіслацкім раёне. Тут летась пабудаваны толькі індывідуальныя дамы агульнай плошчай 540 квадратных метраў.


Фота: domofoto.ru

А вось планы па будаўніцтве 56-кватэрнага дома так і не здзейсніліся, хоць яго разлічвалі ўзвесці яшчэ ў 2018 годзе. Як высветлілася, не была своечасова распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, што ў сваю чаргу не дазволіла ўнесці дом у спіс аб'ектаў для льготнага крэдытавання. У выніку жылы дом у Свіслачы давялося замяніць на 72-кватэрны ў Мастах.

Дарэчы, будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў у Свіслачы не вялося з 2016 года, хоць у спісе жыхароў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, знаходзіцца амаль 600 чалавек, у тым ліку больш за 70 шматдзетных сем'яў. Між тым кіраўнік дзяржавы ставіць задачу перад мясцовымі выканаўчымі ўладамі павялічыць аб'ёмы будаўніцтва жылля для гэтай катэгорыі, канстатуюць у дзяржкантролі.

Таксама ў КДК паведамілі пра парушэнне нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва шматпавярховых жылых дамоў. Асабліва гэта датычыцца Гродна, дзе ўзводзяцца новыя мікрараёны, а таксама Смаргоні і Астраўца. Акрамя гэтага, па ўзгадненні з органамі ўлады забудоўшчыкамі практыкуецца спыненне работ, якое матывуецца недахопам абаротных сродкаў і зніжэннем попыту на рынку нерухомасці. Так, летась ААТ «Гроднажылбуд» прыпынена будаўніцтва пяці аб'ектаў, з іх тры перанесены на гэты год. Таксама ёсць нямала фактаў нясвоечасовага выканання прадпрыемствам сезонных работ. Гэта датычыцца 17 жылых дамоў, дзе асобныя іх віды не выконваліся, хоць і былі перанесены на спрыяльны перыяд года.

Пра наяўнасць праблем і недахопаў у жыллёвым будаўніцтве сведчаць і шматлікія звароты грамадзян, якія паступаюць у дзяржкантроль. Больш за ўсё нараканняў на падрадную арганізацыю «Гроднааблсельбуд» і яе філіялы. Жыхары скардзяцца на няякаснае выкананне будаўнічых работ, парушэнне нарматываў, нясвоечасовасць, невыпраўленне дэфектаў у гарантыйны тэрмін. Большасць скаргаў датычыцца Гродна, Ліды і Шчучына. Некаторыя звароты ўдалося вырашыць станоўча з дапамогай дзяржаўных інспектараў.

Маргарыта Ушкевіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.