Вы тут

«Беларуськалій» атрымае крэдыт на 400 мільёнаў долараў


Сродкі ў памеры 400 мільёнаў долараў пойдуць на тэхнічнае пераўзбраенне, папаўненне абаротных сродкаў прадпрыемства. Тэрмін крэдыту — пяць гадоў.


Фота БЕЛТА

«Вытворчасць кампаніі арыентавана на экспарт, таму спакойна падпісваем, без дзяржгарантый. Лічым, што гэта ўзаемны давер», — адзначыў старшыня праўлення ЕАБР Андрэй Бельянінаў.

Перамовы наконт крэдыту ішлі даўно, і першая частка сродкаў у памеры 100 мільёнаў долараў ужо раней была пералічана «Беларуськалію».

Па словах Андрэя Бельянінава, банк бярэ ўдзел у рэалізацыі ў нашай краіне энергетычных праектаў, будаўніцтве аўтадарог. Цікавіць партнёраў супрацоўніцтва з магілёўскімі прадпрыемствамі па тэхнічным перааснашчэнні ліфтавай гаспадаркі ў краінах Еўразіі. Пацвердзіў свае інтарэсы ЕАБР па ўдзеле ў прыватызацыі «Белінвестбанка».

«Хочацца пахваліцца: у нас была адна з задач, каб сума актываў банка перавысіла 5 мільярдаў долараў. Цяпер мы закрылі год з сумай 5,2 (мільярда долараў. — «Зв.»), — сказаў журналістам Андрэй Бельянінаў.

Частка сродкаў, выдаткаваных «Беларуськалію», пойдзе на заканчэнне ўзвядзення Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната.

«Будаўніцтва першай чаргі завершана на 90 працэнтаў. Плануем у 2021 годзе закончыць яго. Ужо пачаліся работы на калійным гарызонце, вядзецца праходка горных выпрацовак, — расказаў генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты. — Гэта не адтэрміноўка, гэта планава — 2021 год згодна з інвестыцыйнай дамовай. Камбінат немагчыма запусціць і адразу выйсці на праектныя магутнасці: пасля запуску ў 2021 годзе ён будзе выходзіць на іх на працягу трох гадоў».

На рэалізацыю гэтага праекта ўжо патрачана 690 мільёнаў долараў. Сёлета ўкладуць яшчэ 200—250 мільёнаў за кошт крэдыту ЕАБР і ўласных сродкаў прадпрыемства.

Крэдытныя грошы будуць асвоены і пры будаўніцтве Дарасінскага рудніка, запуску другой чаргі завода па вытворчасці нітрату калію.

Цяпер «Беларуськалій» працуе з загрузкай магутнасцяў на 75—80 працэнтаў. Гэта дае магчымасці для мадэрнізацыі прадпрыемства.

Сёння прыкладна 10 працэнтаў прадукцыі ідзе на ўнутраны рынак, 90 — экспартуецца. З адкрыццём Петрыкаўскага ГАК «Беларуськалій» зможа ў год вырабляць да 15 мільёнаў тон угнаенняў.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.