Вы тут

2000 станцый маніторынгу землятрусаў


Запусцяць у правінцыі Сычуань.


Да канца 2020 года на тэрыторыі правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) будзе створана 2003 станцыі маніторынгу землятрусаў, здольных прадастаўляць папярэджанні за лічаныя секунды да прыбыцця хваляў падземных штуршкоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як паведаміла правінцыйная сейсмалагічная адміністрацыя, гэтыя маніторынгавыя станцыі будуць таксама здольныя прадастаўляць інфармацыю аб інтэнсіўнасці землятрусу праз некалькі хвілін пасля яго ўзнікнення, што дапаможа мясцовым урадам своечасова лакалізаваць зону, пацярпелую ад землятрусу, і аператыўна разгарнуць работу па ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства.

«Пасля таго, як усе гэтыя станцыі будуць уведзены ў эксплуатацыю, мы атрымаем магчымасць пасылаць сігналы трывогі пра землятрус за 5-15 секунд да прыбыцця хваляў падземных штуршкоў», — паведаміў інжынер правінцыйнага сейсмалагічных цэнтра Су Цзыньжун.

Будаўніцтва вышэйзгаданых станцый пачалося ў правінцыі Сычуань у ліпені 2018 года з агульнымі асігнаваннямі на суму ў 230 млн юаняў (32,8 мільёна долараў). Яны закліканы ў рэжыме рэальнага часу збіраць і перадаваць дадзеныя аб землятрусах, павышаць здольнасць правінцыі да сейсмалагічных назіранняў, а таксама стымуляваць навуковае даследаванне такіх стыхійных бедстваў.

«Мы таксама плануем зрабіць сейсмалагічныя папярэджанні даступнымі для ўсіх вёсак пры дапамозе радыёвяшчання, каб мясцовыя жыхары змаглі прыняць меры самадапамогі ў першы час пасля ўзнікнення землятрусу», — паведаміў Су Цзыньжун.

Вынікі даследавання паказваюць, што атрыманне папярэджання пра землятрус на тры секунды раней можа скараціць чалавечыя ахвяры на 14 працэнта, 10 секунд — на 39 працэнтаў., 20 секунд — на 63 працэнта.

Прэв’ю: globallookpress.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.