Вы тут

Выявіцца праз майстэрства


Для таго каб стаць добрым пісьменнікам, важна атрымаць сур’ёзную базавую гуманітарную адукацыю, лічыць адзін з самых запатрабаваных майстроў слова ў Расіі Юрый Палякоў. Тыя, хто прыходзіць у літаратуру без адпаведнай падрыхтоўкі, усё адно вымушаны давучвацца, перакананы ён. Невыпадкова сустрэча з творцам адбылася на факультэце журналістыкі БДУ, дзе аграньваюцца кадры для працы на ніве прыгожага пісьменства.


Фота Кастуся ДРОБАВА

«У мастацтве можна выявіцца толькі праз майстэрства. Каб ламаць стылі, адмаўляць каноны, трэба спачатку авалодаць імі бездакорна, інакш аўтар будзе соты раз вынаходзіць веласіпед», — дзяліўся думкамі пісьменнік.

— Прычым вельмі істотна выбраць пісьменнікаў-арыенціраў, да вышыняў таленту якіх будзеш імкнуцца, чые творы будзеш чытаць і шмат разоў пера- чытваць, штораз адкрываючы нешта новае. І зусім не абавязкова гэта муся- ць быць лаўрэаты прэмій, хай сабе і самых прэстыжных, — разважаў Юрый Палякоў.

Аматарам творчасці пісьменніка было цікава даведацца пра лёс яго аповесці «100 дзён да загада» — паказальна, што паміж напісаннем твора і тым момантам, калі ён пабачыў свет на старонках часопіса «Юность», прайшло сем гадоў. Спра- ва ў тым, што ў часы СССР, калі ў літаратуры адлюстроўвалася злабадзённая пра- блема, якая мела месца ў дзяржаўных структурах, органы ўлады мусілі нейкім чынам на яе рэагаваць, у тым ліку ў друку. Пытанні, адлюстраваныя ў аповесці (яна прысвечана вострай сацыяльнай праблеме ў савецкай арміі — дзедаўшчы- не), вырашыць было не так проста — таму і не пускалі ў друк, патлумачыў Юрый Палякоў.

Напрыканцы ўдзельнікі сустрэчы ўнялі тэму ўзаемаўплыву гістарычнай па- мяці на грамадскую думку. Гэтая ўзаемасувязь знаходзіць увасабленне ў пэўных творах на працягу ўсёй гісторыі літаратуры.

Яна БУДОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.