Пра гэта гаварылі яшчэ напярэдадні святкавання тысячагоддзя, але ўвасобіць ідэю ў жыццё ўдалося толькі цяпер. Для гэтага спатрэбіліся энтузіязм, жаданне, ну і, вядома, грошы. Група гарадскіх актывістаў, неабыякавых да мінулага і сучаснага малой радзімы, змагла акумуляваць усё пералічанае і запусціць праект пад назвай «Берасцейскі трубач».
Як вядома, Брэст першы з беларускіх гарадоў атрымаў магдэбургскае права. Ад гэтага і адштурхоўваліся арганізатары. Вядома, што горад меў ратушу з гадзіннікам. Хутчэй за ўсё, быў і трубач, які абвяшчаў важныя падзеі і надыход поўдня. Цяпер ён з'явіцца зноў. Брэсцкі трубач пратрубіць поўдзень з судзейскай вежы на Вяслярным канале, размешчанай на шостым паверсе. Роўна ў 12 гадзін ён будзе падаваць тры сігналы, тым самым пацвярджаючы, што горад жыве ў парадку і бяспецы.
Такім чынам, да вядомага ліхтаршчыка, які працуе на вуліцы Савецкай і стаў адной са славутасцяў горада, дадаецца трубач. Першы рытуал падачы сігналу адбудзецца сёння 17 студзеня. Падрабязнасці — у адным з найбліжэйшых нумароў газеты.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Прэв'ю: habr.com
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.