Вы тут

Сабраць промні


Кітай пабудуе касмічную сонечную электрастанцыю да 2035 года.


Кітай плануе пабудаваць касмічную сонечную электрастанцыю магутнасцю 200 тон мегават да 2035 года. Аб гэтым паведаміла Кітайская акадэмія касмічных тэхналогій (China Academy of Space technology, CAST) , перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Касмічная электрастанцыя будзе ўлоўліваць сонечную энергію, якая ніколі не трапляе на планету, сказаў навуковы супрацоўнік CAST Ван Лі. Гэтая энергія пераўтворыцца ў мікрахвалі або лазернае выпраменьванне, а затым перадаецца назад па бесправадной сетцы на паверхню Зямлі для спажывання чалавекам. «Мы спадзяемся на ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і здзяйсненне навукова-тэхналагічных прарываў, каб чалавецтва магло больш хутка ажыццявіць мару аб неабмежаванай чыстай энергіі», — заявіў Ван Лі.

У параўнанні з традыцыйнымі выкапнёвымі крыніцамі энергіі, якія ў большай меры вычэрпвацца і ствараюць сур’ёзныя экалагічныя праблемы, касмічная сонечная энергія з’яўляецца больш эфектыўнай і ўстойлівай, прапаноўваючы надзейнае рашэнне для энергазабеспячэння спадарожнікаў, раёнаў, якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў, альбо далёкіх раёнаў на Зямлі, адзначыў эксперт.

Кітай прапанаваў розныя рашэнні для збору сонечнага святла і здзейсніў шэраг важных прарываў у галіне бесправадной перадачы энергіі пасля таго, як у 2008 годзе ў краіне касмічная сонечная электрастанцыя была вызначана ў якасці ключавой даследчай праграмы. КНР будуе выпрабавальную базу ў раёне Бішань горада Чунцын (Паўднёва-Заходні Кітай) для вывучэння магутнай бесправадной перадачы энергіі і яе ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Аб’ём запланаваных капіталаўкладанняў у рэалізацыю праекта складае 200 млн юаняў (28,4 млн долараў). Даследчыкі перакананы, што варта стымуляваць касмічную навуку і інавацыі краіны ў такой галіне, як камерцыйныя касмічныя перавозкі.
Канцэпцыя збору сонечнай энергіі ў космасе была папулярызавана пісьменнікам-фантастам Айзэкам Азімавым яшчэ ў 1941 годзе. Амерыканскі Аэракасмічны інжынер Пітэр Глэйзер у 1968-м напісаў афіцыйную прапанову аб стварэнні геліастанцыі ў космасе.

Прэв’ю: aboutspacejornal.net

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.