Вы тут

У кітаянкі Лі Цзыцы 20 млн падпісчыкаў


Яна жыве з бабуляй у вёсцы ў правінцыі Сычуань.


Кітаянка Лі Цзыцы стала знакамітасцю ў сацыяльных сетках як у краіне, так і за мяжой, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Яна жыве з бабуляй у адной з маляўнічых вёсак правінцыі Сычуань у Паўднёва-Заходнім Кітаі. Каб прадаваць сваю прадукцыю праз гандлёвую анлайн-пляцоўку Таабаа кітаянка здымае відэа і загружае іх у Інтэрнэт. На відэа адлюстравана вясковая цішыня, гармонія з прыродай, старажытная кітайская культура.

У гэтых роліках Цзыцы, якую акружае цудоўная прырода і ўвесь час суправаджаюць ягня і мілыя шчанюкі, моўчкі рыхтуе смачныя стравы або займаецца гаспадаркай, у тым ліку падрыхтоўкай прысмакаў з кветак, пляценнем мэблі з бамбука, будаўніцтвам альтанкі з арэлямі з крывых бярвення, вышываннем.

Жыццё Цзыцы здзіўляе сваёй гарманічнасцю мноства людзей, якія жывуць у мітусні вялікіх гарадоў Кітая. Акрамя таго, яе ролікі знятыя вельмі якасна, таму набралі вялікую папулярнасць у Інтэрнэце. На Цзыцы ў кітайскай сацсетцы Weibo падпісана больш за 20 млн чалавек, а на яе канал у YouTube — 7,35 мільёна чалавек. Амаль кожны яе ролік збірае больш за 5 млн праглядаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.