Вы тут

Пасяджэнне Савета па космасе дзяржаў-удзельніц СНД адбудзецца 22-23 студзеня


Міждзяржаўны савет быў створаны для каардынацыі дзейнасці дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах.


У мерапрыемстве 22-23 студзеня прымуць удзел дэлегацыі краін СНД, кіраўнікі касмічнай галіны Расіі, Беларусі, Казахстана, Арменіі, прадстаўнікі Выканкама СНД, Еўразійскай эканамічнай камісіі. Плануецца, што дэлегацыю расійскай дзяржаўнай карпарацыі па касмічнай дзейнасці “Раскосмас” узначаліць яе генеральны дырэктар Дзмітрый Рагозін.

На парадку дня - абранне Старшыні Міждзяржаўнага савета па космасе, абмеркаванне перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва ў галіне касмічнай дзейнасці. Удзельнікі пасяджэння разгледзяць план работы Савета на 2020 год, абмяркуюць супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД па інтэграцыі наземных інфраструктур, якія выкарыстоўваюць сігналы сістэмы ГЛОНАСС, а таксама рэалізацыю іншых сумесных праектаў у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах. Плануецца рабочая сустрэча кіраўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і дзяржкарпарацыі “Раскосмас”, а таксама іншыя двухбаковыя сустрэчы. Удзельнікі Міждзяржаўнага савета па космасе наведаюць шэраг арганізацый НАН Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: 100-faktov.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».