Вы тут

Вадохрышча на Блакітнай крыніцы


Сёлета праваслаўныя так і не дачакаліся палонак, у якія звычайна акунаюцца на Вадохрышча. Але святары запэўніваюць, што не абавязкова ныраць з галавой. Дастаткова проста пахадзіць па вадзе — галоўнае, каб думкі і намер былі чыстымі.


— Хаджэнне па вадзе і акунанне — гэта абрад. Аднак механічнае дзеянне, якое не падмацавана верай, не дасць выніку, на які разлічвае чалавек. Важны не сам абрад, а тое, як чалавек да яго ставіцца, — кажа іераманах Афанасій, які правёў абрад асвячэння вады на Блакітнай крыніцы, што непадалёк ад Слаўгарада.

Паводле слоў святара, паломнікаў да святога месца стане больш дзякуючы новаму масту праз Сож, па якому дабрацца да крыніцы стала прасцей. Так што месцічы і госці з усёй краіны змаглі дакрануцца да святога месца.

Прынамсі, кожны атрымаў на Вадохрышча магчымасць скарыстацца гаючымі ўласцівасцямі асвечанай вадой. Няважна, акунуўся ты ў яе, намачыў рукі ці набраў з-пад крана ў слоік. Уся вада сёння асвячоная.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.