Вы тут

У Гродне рабаўніка затрымалі прадаўцы крамы


Пры спробе выкрасці ў краме спіртное і торт быў затрыманы 33-гадовы жыхар горада, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Днём у прадуктовую краму па вуліцы Стралковай ў Гродне зайшлі двое мужчын. У аднаго з сабой быў заплечнік, у які яго знаёмы паклаў дзве бутэлькі гарэлкі, шампанскае і торт. Пасля гэтага адзін мужчына выйшаў з крамы. Калі міма касы паспрабаваў прайсці ўладальнік заплечніка з выкрадзеным, на яго звярнулі ўвагу прадаўцы. Жанчыны затрымалі зламысніка і выклікалі міліцыю.

Следчым камітэтам распачата крымінальная справа. Выкрадзенае на суму амаль у 40 рублёў канфіскавана. У момант здзяйснення злачынства мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Раней ён ужо быў судзімы за крадзеж.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?