Вы тут

Прапрацоўваюцца візіты ў Беларусь парламенцкіх дэлегацый Малдовы, Пакістана і Швейцарыі


У 2020 годзе ў Палаце прадстаўнікоў чакаюць з візітам парламенцкія дэлегацыі Малдовы, Пакістана і Швейцарыі. Гаворка пра гэта ішла сёння на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, перадае БелТА.


Беларускія парламентарыі плануюць наведаць у 2020 годзе Егіпет, Сербію. Чакаецца, што дэлегацыі ў абодвух выпадках ўзначаліць старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Акрамя таго, плануецца, што ён прыме ўдзел у V Сусветнай канферэнцыі спікераў парламента.

"Прапрацоўваюцца візіты ў Беларусь кіраўнікоў парламентаў Малдовы, Пакістана, Швейцарыі", - праінфармаваў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Андрэй Савіных, прадстаўляючы праект плана міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва Палаты прадстаўнікоў.

Сярод прыярытэтаў, акрамя развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, умацаванне кантактаў з міжнароднымі парламенцкімі арганізацыямі. План, як адзначалася падчас пасяджэння камісіі, не канчатковы. Дэпутаты ўжо цяпер працуюць над пералікам кантактаў, імкнучыся забяспечыць іх максімальную збалансаванасць па рэгіёнах.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».