Вы тут

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе 5-9 лютага


Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе 5-9 лютага ў комплексе па праспекце Пераможцаў, 14, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.


Кніжная выстава-кірмаш у Мінску - адна з самых буйных на постсавецкай прасторы, яна адкрывае міжнародны каляндар кніжных форумаў і з'яўляецца свайго роду справаздачай аб рабоце кнігавыдаўцоў Беларусі за мінулы год. Гэты знакавы форум мае свае адметныя асаблівасці ў культурным і ідэалагічным плане.

"Гістарычна склалася так, што Беларусь з'яўляецца гасціннай краінай, дзе можна пазнаёміцца ​​cf звычаямі многіх народаў. У нас дружна жывуць прадстаўнікі многіх нацыянальнасцяў, іх культурнаz разнастайнасць служыць узаемнаму ўзбагачэнню. Наша краіна стала прыкладам міралюбнасці, талерантнасці, міжнацыянальнfuf братэрства. Зыходзячы з гэтых пасылаў, фарміруецца і праграма Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу", - распавялі ў міністэрстве.

Мерапрыемствы пройдуць не толькі на пляцоўках выставачнага комплексу, але і ў кнігарнях, бібліятэках, музеях. Адбудуцца прэзентацыі, аўтограф-сесіі, сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы і многае іншае.

Арганізатары - Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Саюз пісьменнікаў Беларусі, ААТ "Белкніга", ПК ТАА "Макбел".

Прэв'ю: haveaniceread.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.