Дні і ночы нясуць адказную службу падраздзяленні органаў унутраных спраў. Імёнамі супрацоўнікаў, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у барацьбу супраць злачыннасці і ва ўмацаванне правапарадку, вырашана назваць пераходныя прызы ГУУС Мінгарвыканкама. Узнагароды будуць прысуджацца найлепшым падраздзяленням па выніках іх аператыўна-службовай дзейнасці за год.
На прэзентацыю гэтых прызоў у будынак гістарычнай мінскай ратушы сабраліся ветэраны органаў унутраных спраў, дзеючыя супрацоўнікі, кіраўніцтва мінскай міліцыі. Запрасілі сюды таксама родных праслаўленых ахоўнікаў парадку. Адкрываючы прэзентацыю, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама генерал-маёр міліцыі Іван Кубракоў адзначыў: «Сёння мы аддаём даніну глыбокай удзячнасці і павагі людзям, якія зрабілі вялікі асабісты ўнёсак у барацьбу са злачыннасцю і ўмацаванне правапарадку ў нашым горадзе. На прыкладах бездакорнага выканання службовых абавязкаў і подзвігаў нашых калег мы павінны выхоўваць новыя пакаленні мінскіх праваахоўнікаў».
Побач з дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь і сцягам беларускай сталіцы былі выстаўленыя шэсць прызоў з чырвонага граніту і металу. Пра тых, чыімі імёнамі названыя гэтыя ўзнагароды, расказалі кадры дакументальнага фільма, які быў паказаны ўдзельнікам прэзентацыі. З кароткім экскурсам у мінулае былі прадстаўленыя іх біяграфіі. На экране ажылі падзеі далёкіх дзесяцігоддзяў і нядаўніх часоў.
Першае было названа імя генерал-лейтэнанта ўнутранай службы Віктара Піскарова. Яго працоўная біяграфія пачалася ў 1945 годзе. Ад маладога рабочага да Міністра ўнутраных спраў БССР, вядомага грамадскага дзеяча — такі шлях быў пройдзены Віктарам Піскаровым. Пад яго кіраўніцтвам у свой час былі ўкаранёныновыя эфектыўныя формы аховы правапарадку. У тыя гады мінскую міліцыю заслужана лічылі базавым органам у сістэме МУС СССР. Галоўны прыз імя В. Піскарова будзе прысуджаны найлепшаму падраздзяленню сталічнай міліцыі.
Настаяцель аднаго з мінскіх прыходаў протаіерэй Дзіянісій, акрапляючы прызы ў гонар герояў — вартавых правапарадку, нагадаў біблейскія радкі пра тое, што няма большай любові, калі хто аддасць жыццё сваё за сяброў сваіх. Мудрасць, заключаная ў гэтых словах, актуальная і ў нашы часы.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.