Вы тут

35000 кіламетраў хуткаснай чыгункі


Па гэтым паказчыку Кітай займае першае месца ў свеце.


Кітайская нацыянальная чыгуначная карпарацыя апублікавала спіс дасягненняў чыгуначнага будаўніцтва за мінулы год, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Эксплуатацыйная працягласць чыгункі па ўсёй краіне дасягнула 139 тысяч кіламетраў, у тым ліку 35 тыс. км высакахуткаснай чыгункі. Па гэтым паказчыку Кітай займае першае месца ў свеце.

У пачатку мінулага года Кітайская нацыянальная чыгуначная карпарацыя вызначыла мэту будаўніцтва на ўвесь год: забяспечыць здачу ў эксплуатацыю 6800 км новых ліній, у тым ліку 3200 км высакахуткасных. Будаўнікі перавыканалі свае задачы: уведзена ў эксплуатацыю 50 праектаў, 20 з якіх — высакахуткасная чыгунка. Уведзена ў эксплуатацыю больш за 10 новых высакахуткасных чыгуначных ліній, працягласць якіх перавысіла 4000 км. 

Як чакаецца, сёлета ў дні свята Вясны колькасць пасажыраў усёй краіны, якія карыстаюцца чыгуначным транспартам, дасягне 440 млн чалавек — з ростам на 32,57 млн. чалавек (8 працэнтаў) у параўнанні з папярэднім годам.

Прэв’ю: silkroadnews.org

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.