Вы тут

У Расіі зняволены пакінуў замест сябе муляж і ўцёк


У Багучанскім раёне ў Краснаярскім краі зняволены падклаў замест сябе на ложак муляж і ўцёк з турмы, паведамляе gazeta.ru.


Як адзначаецца, інцыдэнт адбыўся 20 студзеня. Зняволены пакінуў калонію-пасяленне ПК-42 у пасёлку Акцябрскі, дзе адбываюць тэрмін мужчыны, асуджаныя ўпершыню.

Скарыстаўшыся адсутнасцю нагляду з боку дзяжурнай змены, ён пакінуў на ложку муляж, накрыў коўдрай і пакінуў тэрыторыю калоніі.

Мужчыне ўдалося дабрацца да станцыі Іланская. У той жа дзень яго затрымалі.

Супраць яго распачатая крымінальная справа па ч. 1 ст.313 КК Расіі (уцёкі з месцаў пазбаўлення волі).

Прэв'ю: vesti.ua

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.