Вы тут

Пошта ў трэндзе


Кітай развівае супрацоўніцтва ў сферы паштовых паслуг.


У рамках Сусветнага паштовага саюза (СПС) Кітай актыўна праводзіць абмены і супрацоўніцтва з іншымі краінамі свету, падпісаўшы дамовы аб узаемадзеянні ў галіне паштовых адпраўленняў з 12 дзяржавамі, размешчанымі ўздоўж «Аднаго пояса, аднаго шляху». Пра гэта паведаміў кіраўнік Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення (ДПУ) КНР Ма Цзюньшэн, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Падчас увасаблення «Аднаго пояса, аднаго шляху» адным з найважнейшых праектаў з’яўляецца трансмежавая перавозка тавараў чыгункай. Па словах намесніка генеральнага дырэктара карпарацыі «Пошта Кітая» Чжан Жунліня, працягваючы рэалізацыю будаўніцтва «Аднаго пояса, аднаго шляху» і прытрымліваючыся прынцыпу «сумесных кансультацый, сумеснага будаўніцтва і сумеснага карыстання», карпарацыя за самы кароткі час распрацуе стратэгічны план развіцця чыгуначных перавозак і будзе спрыяць злучэнню дарог і сетак галоўных краін і рэгіёнаў ўздоўж «Пояса і шляху», каб зрабіць транспарціроўку для прадпрыемствам, якія займаюцца міжнародным электронным гандлям больш зручнай.

Паводле інфармацыі Ма Цзюньшэна, летась аб’ём дастаўкі пасылак Кітая склаў больш за 60 млрд штук, а каэфіцыент укладу краіны ў рост сусветнай экспрэс-дастаўкі перавысіў 50 працэнтаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай. 

Грамадства

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вікторыя Шумельчык: «Ніколі не глянула б на мужчыну-лайдака»

Вонкава яна — рамантычная светлавалосая жанчына...

Сельская гаспадарка

 Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Высокія ўраджаі ўзбагачаюць гаспадаркі і выяўляюць лідараў жніва

Гродзенскі раён традыцыйна ў ліку перадавых на Гродзеншчыне.