Вы тут

“Сябры” багатыя сябрамі


Нарвскія “Сябры” адзначылі 20‑гадовы юбілей вялікім фестывалем беларускай песні


Амбасадар Беларусі ў Эстоніі Вячаслаў Качанаў,  іншыя дыпламаты з ансамблямі “Церніца” і “Сябры”

Збіраць на святы сяброў — гэта ўжо добрая традыцыя Нарвскага беларускага таварыства “Сябры”. Вось і 14 снежня ў фестывальнай праграме “Ад юбілею да юбілею”, акрамя аднайменнага гурта суполкі-юбіляра, паўдзельнічалі ансамблі беларускіх таварыстваў з Таліна, Тарту, Маарду, наш “БЭЗ” (павет Іда-Вірумаа), эстонскія калектывы народнага дома Тамміку, моладзевая група з расійскага Івангорада (і адтуль жа быў выдатны дуэт вядучых-канферансье “Христофоровна и Никаноровна”). Вельмі ўпрыгожыў свята самабытны ансамбль “Церніца” з Мінска: і касцюмы, і выкананне песень так уразілі гледачоў! А іх вельмі шмат прыйшло ў Палац “Ругодив”: нават ва ўсіх праходах стаялі. Для гасцей-удзельнікаў адвялі ў зале шэсць першых шэрагаў, але большасць з нас туды пасля выступу не вярнуліся: месцы вызвалялі, стаялі за кулісамі. Шмат людзей прастаялі ў зале ўвесь канцэрт: дзве з лішнім гадзіны! Сышлі адно тыя, хто ў залу не мог увайсці. Во якія папулярныя “Сябры” з іх сябрамі!

Свята было зладжана выдатна, фестываль прайшоў “на ўра”. За тое аддаем належнае дружнаму калектыву “Сяброў”, а ў першую чаргу кіраўніцы суполкі Людміле Аннус з яе невычэрпнай энергіяй, ды й галоўнаму памочніку яе, спадарожніку жыцця Віктару Байкачову.

Людміла Аннус

Для мяне поўная зала гасцей-гледачоў — важны паказчык і актыўнасці гараджан, іхняй зацікаўленасці ў спажыванні “беларускага культурнага прадукта”, і, што вельмі важна, знак даверу да арганізатараў. Як бачна, беларускае таварыства ўмела папулярызуе сваю дзейнасць, ладзіць сапраўды цікавыя імпрэзы, бо выступаюць на іх адметныя творчыя калектывы, у тым ліку й з Беларусі — вось і пашыраецца ў Нарве цікавасць да беларускай культуры. Шчыра магу сказаць: у Эстоніі шмат гадоў “БЭЗ” трымаў пальму першынства ў гэтай працы, але ж сёння “Сябры” — наперадзе. І нас тое не засмучае: наадварот, гэта выдатна! Мы ж адну справу робім. У 2019‑м нашаму згуртаванню споўнілася 30 гадоў, “Сябрам” — 20. Маладзейшым — дарогу! Няхай і надалей у нашай супольнай дзейнасці ўсё ладзіцца! Калі ж такая тэндэнцыя ў працы “Сяброў” захаваецца, то, мяркую, гарадское кіраўніцтва падумае, як у зале “Ругодив” усталяваць і балкон: каб з камфортам размяшчаць усіх гледачоў — аматараў беларускай культуры.

Зінаіда Клыга, кіраўніца Беларускага таварыства Іда-Вірумаа “БЭЗ”

Фота Віктара Байкачова

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.