Вы тут

Замбія зацікаўлена ў пастаўцы беларускіх трактароў


Замбія зацікаўлена ў пастаўцы беларускіх трактароў. Пра гэта ішла размова на перамовах генеральнага дырэктара МТЗ Віталя Воўка з дэлегацыяй Замбіі на чале з міністрам фінансаў Бвалью Нганду, паведамілі БелТА ў прэс-службе прадпрыемства.


belarus-tractor.com

На сустрэчы былі агучаны намеры Замбіі набыць трактары. З колькасцю павінны вызначыцца да канца першага квартала 2020 года і прыступіць да рэалізацыі намечаных планаў.

Бвалью Нганду падкрэсліў высокую зацікаўленасць Замбіі ў выкарыстанні вопыту Беларусі для развіцця сельскай гаспадаркі. Ён таксама адзначыў перспектыўнасць стварэння сумеснай вытворчасці беларускай тэхнікі. "Гэта дазволіць нашаму рэгіёнц забяспечыць трактарамі не толькі гаспадаркі Замбіі, але і паставіць тэхніку на рынкі бліжэйшых краін дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму размяшчэнню", - сказаў міністр.

Віталь Воўк адзначыў, што МТЗ ужо сёння пачынае рыхтаваць дарожную карту, таксама будзе створаная працоўная група для рэалізацыі агульных планаў. "Мы гатовыя падзяліцца з вамі ўсім неабходным для арганізацыі высокатэхналагічнай вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. Гаворка ідзе не толькі аб зборцы трактароў, але і падрыхтоўцы спецыялістаў патрэбнай кваліфікацыі. Гэта магчыма ў тым ліку і на базе вашых навучальных устаноў", - дадаў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?