Вы тут

Зборная Беларусі па гандболе сёння правядзе заключны матч другога групавога этапу ЧЕ


У панядзелак беларускія гандбалісты саступілі зборнай Іспаніі, дзеючаму чэмпіёну Старога Свету, 28:37 і страцілі шанцы на выхад у паўфінал.


— Супраць каманды такога высокага класа нам удалося выдаць добры першы тайм. Атрымліваліся контратакі, гэта быў ключ да поспеху ў першыя 30 хвілін, — кажа галоўны трэнер зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў. — Каманда Іспаніі дасведчаная і прапаноўвала нам розныя сістэмы абароны. Нейкі час наша нападзенне спраўлялася. У другім тайме іх варатар паказаў выдатную гульню. Менавіта ён здзейсніў пералом у гэтым матчы. Наша абарона была нестабільная ў другім тайме, варатары паказалі вельмі нізкі працэнт.

— Нас падвялі паспешныя кідкі і страты ў вельмі важны момант. Пасля гэтага лік стаў «мінус пяць». Іспанцы адарваліся, і мы ўжо не змаглі іх дастаць, — каментуе гулец нашай каманды Уладзіслаў Кулеш. — Трэба працаваць над дысцыплінай, каб не рабіць неабгрунтаваных кідкоў, даводзіць атакі да лагічнага завяршэння. У нас ёсць яшчэ адна гульня.

Зборныя Іспаніі і Харватыі датэрмінова аформілі свой выхад у паўфінал. Каманда Германіі гарантавала сабе трэцяе месца ў групе і будзе змагацца за пятае месца ў турніры.

Пасля чацвёртага тура асноўнага раўнда правы крайні зборнай Беларусі Мікіта Вайлупаў займае 3-е месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў. У яго актыве 35 галоў (73 % эфектыўнасці кідкоў). Беларускі лінейны Арцём Каралёк знаходзіцца на 5-й пазіцыі ў гэтым жа спісе. На яго рахунку 30 галоў (73 % эфектыўнасці кідкоў).

Свой заключны матч другога групавога этапу падапечныя Юрыя Шаўцова правядуць сёння супраць каманды Аўстрыі.

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Падвялі паспешныя кідкі...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.