Я не з гэтай зімы. Не.
Я адтуль, дзе снягі паляглі, —
Там мароз маляваў на шкле,
Зіхацелі ільдзінкі ў галлі.
Снег у той незваротны час
Самы чысты і светлы быў,
Як матулін ручнік на абраз,
Я той снег не забыў. Не забыў...
У хаўрусе слаты і смугі,
У дажджах, што заміж маразоў,
Успаміны пра тыя снягі
Саграваюць мяне зноў і зноў.
Можа, людзі забудуць зіму,
Цеплыня, нібы рай, ахіне —
Але ж я і тады паўтару:
Я не з гэтага раю. Не.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.