Вы тут

Пасольства Беларусі дало рэкамендацыі ў сувязі з успышкай пнеўманіі ў кітайскім Ухані


Пасольства Беларусі дало агульныя рэкамендацыі беларусам у сувязі з успышкай пнеўманіі ў кітайскім горадзе Ухань, паведамляе БЕЛТА.


"Паводле афіцыйнай інфармацыі кампетэнтных органаў Кітая, у горадзе Ухань правінцыі Хубэй зарэгістравана ўспышка пнеўманіі каронавіруснай этыялогіі. У цяперашні час Сусветная арганізацыя аховы здароўя сочыць за сітуацыяй і заклікае не ўводзіць ніякіх абмежаванняў па перамяшчэнні людзей паміж краінамі", - гаворыцца ў паведамленні пасольства.

Разам з тым грамадзянам Беларусі, хто ўязджае, і тыцм, хто знаходзіцца на тэрыторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі, рэкамендуецца пазбягаць кантактаў з жывёламі, птушкамі; наведвання рынкаў морапрадуктаў, жывой птушкі і жывёл, ферм; ужывання сырых або недастаткова тэрмічна апрацаваных прадуктаў жывёльнага паходжання, у тым ліку малака, яек, мяса, птушкі, морапрадуктаў; цесных кантактаў з людзьмі з сімптомамі вострых рэспіраторных інфекцый.

Акрамя таго, для прафілактыкі пнеўманіі і іншых рэспіраторных інфекцый рэкамендуецца мыць рукі з вадкім мылам і вадой, выкарыстоўваць антысептычныя сродкі на спіртавой аснове; праводзіць гігіену рук, асабліва перад дотыкам да рота, носа або вачэй, а таксама пасля кантакту з аб'ектамі навакольнага асяроддзя (поручнямі, дзвярнымі ручкамі), а таксама пасля кашлю ці чхання; пры чханні або кашлі прыкрываць рот і нос папяровай сурвэткай.

Прэв'ю: depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».