Вы тут

Магістранты з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў пройдуць навучанне ў БДУ


Адпаведны дакумент падпісалі прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі БДУ Канстанцін Казадаеў і кіраўнік навуковых праектаў Інстытута тэхналогій і інавацый (TII) Фахад Аль Яфей. Цырымонія падпісання адбылася ў рамках афіцыйнага візіту дэлегацыі БДУ ў Абу-Дабі (ААЭ).


Запуск адукацыйнага праекта плануецца ў лютым бягучага года. Прафесійная падрыхтоўка магістрантаў будзе ажыццяўляцца на англійскай мове па адной са спецыяльнасцяў фізічнага факультэта БДУ. Таксама дамоўленасць паміж ВНУ прадугледжвае правядзенне сумесных навукова-адукацыйных мерапрыемстваў і садзейнічанне ў напісанні публікацый.

Акрамя таго, падчас візіту ў ААЭ прадстаўнікі БДУ наведалі Універсітет Халіфы (Khalifa University). Арабскі бок выказаў зацікаўленасць у арганізацыі практыкі студэнтаў і магістрантаў на базе БДУ. Асобнай тэмай сустрэчы стаў вопыт вытворчых прадпрыемстваў беларускага ўніверсітэта па камерцыялізацыі навуковых распрацовак. Па выніках перамоваў у бліжэйшы час будзе створана рабочая група для падрыхтоўкі праекта дакумента аб навукова-адукацыйным супрацоўніцтве паміж ВНУ.

Даведка

Універсітэт Халіфы заснаваны ў 2007 годзе. У цяперашні час навучанне тут вядзецца па 12 праграмах бакалаўрыяту, 16 праграмах магістратуры і двух праграмах дактарантуры. Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца ў галіне інжынернай справы, інфармацыйных тэхналогій, хіміі, геалогіі нафты і іншых.

Універсітэт Халіфы займае высокія пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах і знаходзіцца на 268 месцы ў спісе лепшых універсітэтаў свету па версіі QS World University Rankings. Таксама ўзначальвае рэйтынг TimesHigher Education сярод універсітэтаў ААЭ і ўваходзіць у ТОП-200 лепшых ВНУ свету па кірунку “інжынерная справа і тэхналогіі”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: grantist.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.